Дыстанцыйна адбылася Рада ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"


20 мая дыстанцыйным чынам, у сувязі з новай хваляй пандэміі COVID-19, адбылася Рада ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў".

У выніку дыстанцыйнага галасавання сябраў Рады, па прадстаўленні прыёмнай камісіі СБП, у склад Саюза беларускіх пісьменнікаў былі прынятыя наступныя пісьменніцы: Тэрэза Голуб, Вольга Калацкая, Ніна Лістота, Юльяна Пятрэнка.

Шчыра віншуем новапрынятых і спадзяемся на плённую супрацу!




Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"