Ідзе прыём заявак на стыпендыю імя Аркадзя Смоліча

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча выдаецца студэнтам беларускіх вышэйшых і сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў за выбітную грамадскую, культурную і сацыяльную дзейнасць у галіне развіцця грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Фонд на 2017 год — 1200 BYN. Стыпендыя выдаецца на адзін каляндарны год, па 100 BYN штомесяц.

Узнагарода заснаваная шэрагам некамерцыйных і камерцыйных арганізацыяў, а таксама высілкамі асобных грамадзянаў. Сярод арганізацыяў у стыпендыяльны фонд ахвяравалі: Міжнароднае грамадскае аб’яднанне ЗБС «Бацькаўшчына», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» (Беларусь), Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятываў (Беларусь), культурніцкая пляцоўка «Арт-сядзіба» (Беларусь), Брацтва арганізатараў студэнцкага самакіравання (Беларусь), праваабаронча-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Рух «За свабоду», моладзевая асацыяцыя «StudAlliance» (Літва), Студэнцкае прадстаўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (Літва).

Падрабязней — на афіцыйным сайце стыпендыі.

Наша Ніва