Навіны

25 верасня ў прасторы ZAL#2 менскага Палаца мастацтваў адбудзецца шэраг мерапрыемстваў Прэміі імя Ежы Гедройца, фіналам якіх стане ганараванне сёлетніх лаўрэатаў.

А 16.00 распачнецца дыскусія «Культура як геапалітыка: вектары спадчыны Ежы Гедройца» з удзелам польскіх і беларускіх інтэлектуалаў. Постаць рэдактара легендарнай «Культуры», ягоны ўплыў на сучасную культуру і палітычную думку абмяркуюць першы намеснік амбасадара Рэспублікі Польшча ў Беларусі Марцін Вайцяхоўскі, журналістка Марыя Пшэломец, старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра Таццяна Нядбай, галоўны рэдактар часопіса «Дзеяслоў», старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, празаік, паэт, філосаф, куратар "Беларускага Калегіюму", лаўрэат Прэміі Ежы Гедройца Ігар Бабкоў. Мадэратар дыскусіі – Андрэй Хадановіч.

З 19.00 пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў Прэміі Гедройца. Як і летась, да павелічэння прызавога фонду за І месца далучыліся прадстаўнікі айчыннага бізнэсу. Сёлета мэцэнатамі лаўрэата сталіся адвакацкае бюро «Бараўцоў і Салей» і Прыватнае прадпрыемства «Тэрасофт». Прызам за ІІ месца ад Саюза беларускіх пісьменнікаў будзе творчы адпачынак у Балтыйскім цэнтры пісьменнікаў і перакладчыкаў на востраве Готланд (Швецыя). Фундатарам ІІІ месца Прэміі Гедройца сёлета выступае Беларуская служба Радыё Свабода, якая гарантуе выпуск аўдыёкнігі прызёра.

Пад час цырымоніі ўпершыню будзе ўручаная ўзнагарода ў намінацыі «Выбар Алексіевіч». Нобелеўская лаўрэатка зробіць свой выбар з шасці кніг, які ўвайшлі ў шорт-ліст. Прызам стане тэлефон iPhone Xr.

У кароткі спіс Прэміі Гедройца сёлета ўвайшлі: 

«Поўня» Міхала Андрасюка, 

«Садомская яблыня» Алены Брава , 

«Часам панкі паміраюць» Сяргея Календы, 

«Libido» Іллі Сіна, 

«Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай, 

«Падарожжа ў БНР» Сяргея Шупы.

Склад журы Прэміі Гедройца: Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Жана Капуста, літаратурны крытык, літаратуразнаўца; Марыя Мартысевіч, паэтка, перакладчыца, арганізатарка культурніцкіх праектаў; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца; Алесь Пашкевіч, празаік, літаратуразнаўца, першы намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменікаў; Ганна Севярынец, празаік, архівіст, літаратуразнаўца, настаўніца.

Музычнае суправаджэнне цырымоніі забяспечыць гурт VIBECLUB 

Арганізатары Прэміі Гедройца: Беларускі ПЭН-Цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Партнёры прэміі: Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску, Польскі Інстытут у Мінску, адвакацкае бюро «Бараўцоў і Салей», Прыватнае прадпрыемства «Тэрасофт», Радыё Свабода.

Партнёры цырымоніі: кнігарня «Акадэмкніга», выдавецтва «Тэхналогія», Еўрарадыё, творчае аб'яднанне «Інакш», прастора ZAL#2, Палац мастацтваў, кампанія «Беларускамоўныя».

Медыяпартнёры: Белсат, Еўрарадыё, Радыё Свабода, Беларусский Журнал, Свободные новости плюс.

Прэмія імя Ежы Гедройца заснаваная Беларускім ПЭН-Цэнтрам, Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Польскім Інстытутам у Мiнску і ўручаецца за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы. Узнагарода мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай прэміі Беларусі. Папярэднія пераможцы: Павал Касцюкевіч, “Зборная РБ па негалоўных відах спорту” (2012), Уладзімір Някляеў, “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без” (2013), Ігар Бабкоў, “Хвілінка: Тры гісторыі” (2014), Віктар Казько, “Час збіраць косці” (2015), Макс Шчур, "Завяршыць гештальт" (2016), Зміцер Бартосік, "Быў у пана верабейка гаварушчы" (2017), Уладзімір Арлоў, "Танцы над горадам" (2018).


Чакаем вас, уваход на ўсе мерапрыемствы вольны!

 

Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------