Навіны


У дзень памяці Максіма Багдановіча прапануем вашай увазе разборы вершаў класіка, здзейсненыя навучэнкамі Школы маладога літаратара Ксеніяй Крывецкай і Анастасіяй Макоўскай.

***

Верш “Бура” складаецца з дзвюх строф: два чатырохрадкоўі (катрэна), з жаночай дакладнай рыфмай і кальцавой рыфмоўкай.

У вершы выразна адчуваецца гукапіс:

–         асананс. Паўтор гука “а” (у вершы ён выкарыстоўваецца ажно 42 разы) запавольвае дзеянне, расцягвае яго ў часе, падкрэслівае манумантальнасць (веліч і значнасць) з’явы прыроды:

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Усё сціхла. Але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

 

Ударыў ён – і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

 

–         гук “р” чаргуецца з мягкім “с” (і фанетычна кантрастным гукам “з”). У апісанні хмары гук “р” кажа пра яе вялікія памеры і вагу – груваздкасць; у апісанні маланкі “р” – моц, звязаныя з ёй грымоты, “с” – халоднае святло бліскавіцы, ззянне і вастрыню яе ляза (с/з):

Панурая, вялізная жывёла

Па шыры неба ў даль марудна праплывае.

Усё сціхла. Але вось паветра рассякае

Агністы меч і зіхаціць вясёла.

 

Ударыў ён – і грукат пракаціўся;

Мігае грозны меч, удары не сціхаюць,

І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць,

А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.

 

У вершы проціпастаўляюцца два вобразы: хмара і бліскавіца. Пры гэтым паэт не называе іх, але з дапамогай канкрэтнай назвы (“Бура”) і метафар паказвае на адпаведныя атмасферныя з’явы. Хмару паэт параўновае с груваздкай жывёлай, а бліскавіцу – з імклівым мячом.

Пра хмару (і яе складнік – дождж) Багдановіч кажа: жывёла, бічы крыві, дождж (назоўнікі), марудная, вялізная, халодныя (прыметнікі), сціхла, праплывае, сцякаюць, праліўся (дзеясловы), марудна (прыслоўе).

Пра маланку: меч, грукат, удары (назоўнікі), агністы, грозны (прыметнікі), рассякае, зіхаціць, ударыў, пракаціўся, мігае, не сціхаюць (дзеясловы), вясёла (прыслоўе).

У вершы паэт выкарыстоўвае 13 назоўнікаў (6 – у першай страфе, 7 – у другой), 5 прыметнікаў (3 – у першай страфе, 2 – у другой), 11 дзеясловаў (4 у першай страфе, і 7 – у другой). З чаго бычым, што большасць актыўных дзеянняў прыходзіцца на другую страфу і належаць яны менавіта маланцы-мячу, у той час як пасіўная хмара займае толькі два першыя радкі. Калі ж улічваць дождж як частку хмары (ці яе новае ўвасабленне), то ёй і бліскавіцы адводзіцца прыкладна роўнае месца ў вершы.

Як можна заўважыць, у вершы тры галоўныя дзейныя асобы: хмара (жаночы пачатак), маланка (мужчынскі, бо у вершы мае вобраз мяча) і чалавек (сведка і інтэрпрэтатар падзей). Хмара ўвасабляе тое цёмнае хтанічнае, што было да пачатку ўсяго. Цемру, з якой пачынаецца жыццё. Маланка-меч – дынамічны вобраз, святло, якое атакуе і разбівае пасіўную цяжкую хмару, якая пасля “барацьбы” нараджае дождж. Дождж – вада, з якой пайшлі ўсе жывыя істоты на зямлі. Апошні радок “А людзі кажуць: гэта дождж праліўся” паказвае на з’яўленне зямлі (куды дождж падае) і чалавека ў свеце, у якім толькі што нічога акрамя неба і цёмнай хмары не было. Чалавек дае ўсяму назву. Называючы што-небудзь, мы гэта тлумачым і прыручаем. Чалавек з’явіўся і падпарадкаваў прыроду.

Верш “Бура” змешчаны ў першым раздзеле “Малюнкі і спевы” (падраздзел “У зачараваным царстве). Раздзел пачынаецца вершамі (падраздзел “У зачараваным царстве”), дзе міфалагічныя вобразы (загадкавая невытлумачальная прырода), вадзяная стыхія (дождж, рэкі, азёры) як калыска жыцця, ноч, зоры і цішыня, далейшае з’яўленне звяроў (верш “Блішчыць у небе зор пасеў…”) – папярэднічаюць нараджэнню чалавека. Спачатку неаддзельнага ад зямлі (праца на ёй, залежнасць ад яе, і адпаведныя песні – падраздзел “Згукі Бацькаўшчыны”), які імкнецца да развіцця і ведаў (цыкл “Старая Беларусь”), а потым будуе горад, як наступны этап свайго станаўлення (цыкл “Места”).

Ксенія Крывецкая


:***

Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог

Улажылі спаць мяне вы на зямлі.

Не ўстае стаўпом пыл сьветлы ўздоўж дарог,

У небі месяца праглянуў бледны рог,

У небі ціха зоркі расцьвілі.


Заварожаны вячэрняй цішыной,

Я не цямлю, дзе рука, дзе галава;

Бачу я, з прыродай зліўшыся душой,

Як дрыжаць ад ветра зоркі нада мной,

Чую ў цішы, як расьце трава.

Ёсць вершы – адбіткі месяца на хвалістай плыні ракі: учытваешся ў іх, узіраешся – і патанаеш, губляешся паміж гукамі, вобразамі, пачуццямі. Так і ў Багдановіча. “Цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог” – і цябе няма, бо ты – там, у цёплым паху траў і мігценні зорак. Нават шкада кранаць той верш халодным скальпелем аналізу. Здаецца, менавіта ў сваёй нерасчытанай, дзівоснай цэласнасці ён жыве і дыхае, як сцішаная постаць каня побач з начным пастухом. Але тое – толькі першае ўражанне ад прачытання. Далей апаноўвае цікаўнасць: з якога чароўнага прадзіва ён вытканы, што мае над чытачом такую ўладу?

Спярша зірнём на ніжні ўзровень тэксту – яго гукавую арганізацыю. І неспрактыкаваным вухам чуваць, колькі ў вершы глухіх, а таксама звонкіх свісцячых і шчыпячых гукаў. Асабліва паказальныя ў гэтым сэнсе першы і апошні радкі верша: “цёплы вечар, ціхі вецер, сьвежы стог”, “чую ў цішы, як расьце трава”. Менавіта за кошт алітарацыі і ствараецца пэўны эфект рэальнасці – чытачу падаецца, нібыта ён сапраўды чуе, як шамаціць побач з ім трава і рыпіць свежы пахкі стог.

Як пабудаваны верш? Перад намі два аднолькавыя пяцірадкоўі: ціхая хада шасцістопнага харэя ў першых чатырох радках і пяцістопнага ў апошнім радку кожнай страфы, схема рыфмоўкі – abaab, дзе першы, трэці і чацвёрты радкі ўтвараюць закрытую, а другі і пяты – адкрытую рыфму. Мяркуючы па будове верша, думкі, закладзеныя ў абедзьвюх строфах, будуць мець для агульнага прачытання верша аднолькавую вагу.

На лексіка-сінтаксічным узроўні пераважаюць эпітэты і метафары. Першыя эпітэты, што бачым у вершы (цёплы, ціхі, свежы) ёсць эпітэтамі з прамым сэнсам, што надзвычай важна для стварэння згаданага вышэй эфекту рэальнасці. Пры іх дапамозе аўтар актывізуе адразу тры знешнія пачуцці чытача (дотык праз “цёплы”, слых праз “ціхі”, пах праз “свежы”), што дазваляе завалодаць яго ўвагай з самага першага радка. Блок эпітэтаў з прамым значэннем ураўнаважваецца пераносным сэнсам эпітэтаў “светлы” і “бледны”. Назіраем баланс і ў метафарах. Яскрава бачны ён на прыкладзе апошніх радкоў кожнай страфы: трава ў вершы расце не толькі на зямлі, але і на небе, бо зоркі на ім “расцвілі”, як кветкі. Месяц у вершы мае “бледны рог” – атрыбут жывёлы, жыхара зямлі, а ў другой страфе вецер здатны дакрануцца да зор гэтак жа лёгка, як да зямных траў, таму зоркі і дрыжаць.

Менавіта за кошт алітарацыі і ствараецца пэўны эфект рэальнасці – чытачу падаецца, нібыта ён сапраўды чуе, як шамаціць побач з ім трава і рыпіць свежы пахкі стог.

Як пабудаваны верш? Перад намі два аднолькавыя пяцірадкоўі: ціхая хада шасцістопнага харэя ў першых чатырох радках і пяцістопнага ў апошнім радку кожнай страфы, схема рыфмоўкі – abaab, дзе першы, трэці і чацвёрты радкі ўтвараюць закрытую, а другі і пяты – адкрытую рыфму. Мяркуючы па будове верша, думкі, закладзеныя ў абедзьвюх строфах, будуць мець для агульнага прачытання верша аднолькавую вагу.

На лексіка-сінтаксічным узроўні пераважаюць эпітэты і метафары. Першыя эпітэты, што бачым у вершы (цёплы, ціхі, свежы) ёсць эпітэтамі з прамым сэнсам, што надзвычай важна для стварэння згаданага вышэй эфекту рэальнасці. Пры іх дапамозе аўтар актывізуе адразу тры знешнія пачуцці чытача (дотык праз “цёплы”, слых праз “ціхі”, пах праз “свежы”), што дазваляе завалодаць яго ўвагай з самага першага радка. Блок эпітэтаў з прамым значэннем ураўнаважваецца пераносным сэнсам эпітэтаў “светлы” і “бледны”. Назіраем баланс і ў метафарах. Яскрава бачны ён на прыкладзе апошніх радкоў кожнай страфы: трава ў вершы расце не толькі на зямлі, але і на небе, бо зоркі на ім “расцвілі”, як кветкі. Месяц у вершы мае “бледны рог” – атрыбут жывёлы, жыхара зямлі, а ў другой страфе вецер здатны дакрануцца да зор гэтак жа лёгка, як да зямных траў, таму зоркі і дрыжаць.

Для лягчэйшага разумення ідэйна-вобразнага ўзроўню верша, прааналізуем часціны мовы, з якіх ён складаецца. Пераважаюць тут назоўнікі, прыметнікі і дзеясловы, таму аналіз будзе тычыцца менавіта іх: службовыя часціны мовы і адзінае прыслоўе “ціха” наўрад ці значна ўплываюць на тэкст.

Больш за ўсё ў вершы назоўнікаў (налічваем 21 штуку), таму малюнак тут, бясспрэчна, статычны. Адзіны ў вершы дынамічны вобраз дарогі падаецца з адмоўем, а маркер часу “вечар” (як і вытворны прыметнік “вечаровы”) сустракаецца ў вершы толькі адзін раз, што як бы спыняе момант і замацоўвае статычнасць, якая пануе ў вершы. Цікава, што першая страфа амаль цалкам складаецца з канкрэтных, а другая – з абстрактных назоўнікаў. Больш за тое, у кожнай страфе мы назіраем чаргаванне вобразаў зямных і нябесных: верш пачынаецца на зямлі, а на чацвёртым і пятым радку ўжо перасоўваецца на нябёсы, другая ж страфа пачынаецца і заканчваецца зямлёй, на чацвёртым радку зноў сягаючы да неба. Аўтар нібы балансуе паміж рэальнасцю і фантазіяй, зямлёй і небам.

Прыметнікі мы разгледзелі на лексіка-сінтаксічным узроўні, таму пяройдзем адразу да дзеясловаў і дзеяслоўных форм.

На першы погляд, усё замацоўвае пазіцыі статычнасці: дзясловаў 12 – амаль у два разы меней за назоўнікі, да таго ж уся першая страфа складаецца з дзеясловаў закончанага трывання, незакончанае трыванне дзеяслова “ўстае” не дадае вершу дынамічнасці, бо ўводзіцца ў яго з адмоўем “не”. Але што мы сустракаем у другой страфе?

У супрацьвагу першай, дзеянні прыроды ў другой страфе маюць працэсуальны характар – зоркі дрыжаць, трава расце. Лірычны герой паўтарае стан прыроды: ён нерухомы (пра гэта кажа закончанае трыванне дзеепрыметніка “заварожаны” і дзеепрыслоўя “зліўшыся”), але гэтая нерухомасць чуйная, напоўненая прыхаваным дзеяннем, таму нават паяднанасць з прыродай не перашкаджае лірычнаму герою бачыць і чуць самае дробнае, схаванае ад няўважлівага, нячулага ўспрымальніка. Станы сцішанасці і дзеяння робяцца ўзаемапранікальнымі, напаўняючы першапачатковы статычны малюнак новымі сэнсамі.

 Атрымліваецца, што ўвесь верш пабудаваны на спалучэнні неспалучальнага. Крайнасці рознага кшталту, звычайна выражаныя ў розных строфах (якія маюць, нагадаю, абсалютна аднолькавую будову), не сутыкаюцца і не супрацьпастаўляюцца, але арганічна спалучаюцца адна з адной. Рэчаіснасць і фантазія, зямля і неба, нерухомасць і дзеянне, чалавек і прырода нарэшце – усё зліваецца ў адно непадзельнае цэлае, дзіўным чынам захоўваючы сваю самастойнасць. Багдановіч расказвае нам пра гарманічнасць, што робіцца яшчэ больш відавочным у кантэксце ўсяго зборніка. У нізцы “У зачараваным царстве”, у якую і ўваходзіць прааналізаваны верш, нібыта вядзецца пра часы стварэння свету – часы неспазнанага дабра і зла, нястрачанай гармоніі. Адчуванне заспакоенасці і суцэльнасці свету, якая пануе ў першай нізцы, супрацьпастаўляецца ўсім наступным раздзелам зборніка, у якіх, як і ў нашым зямным жыцці, ідзе няспынны пошук страчанай гармоніі.

Квітнеюць зоры, і я ўдыхаю іх цёплы водар. Зрэшты, не такая ўжо страчаная наша гармонія. Прынамсі Максім Багдановіч паказаў нам сцежку, што да яе вядзе.

Анастасія Макоўская



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------