Дзеяслоў#100: юбілейная вечарына часопіса — 25 чэрвеня

25 чэрвеня ў кавярні-клубе «Грай» (Менск, Інтэрнацыянальная, 33) адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная выхаду 100-га нумару часопіса «Дзеяслоў». 

Аўтары 1-га і 100-га нумару “Дзеяслова”:

Святлана Алексіевіч, Галіна Багданава, Леанід Галубовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Дубавец, Уладзімір Някляеў, Барыс Пятровіч, Яўген Рагін, Алесь Разанаў, Сяргей Рублеўскі, Анатоль Сідарэвіч, Міхась Скобла, Андрэй Федарэнка.

Вядоўца — Усевалад Сцебурака.

Жывая музыка ў выкананні гурта "ПАЛАЦ".

У праграме:

- выступы найлепшых айчынных літаратараў;
- прэзентацыя юбілейнага 100-га нумара “Дзеяслова”;
- віктарыны, конкурсы, забаўкі, цікавосткі, прызы ад арганізатараў;
- продаж свежых і рарытэтных нумароў часопіса.

Уваход вольны!

Пачатак а 18.30.

Далучайцеся да нашай падзеі ў Facebook



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"