Навіны

13 жніўня Саюз беларускіх пісьменнікаў звярнуўся да Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады з ініцыятывай выступіць у абарону мірнага пратэсту, заклікаць да актыўнага пашырэння інфармацыі ў еўрапейскіх СМІ, арганізацыях і партыях пра задушэнне свабоды слова, гвалт і катаванні ў дачыненні мірных дэманстрантаў у Беларусі.

Сёння Прэзідыум Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады распаўсюдзіў зварот да літаратараў Еўропы і свету з заклікам да салідарнасці з народам Беларусі.

"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з членам EWC, Саюзам беларускіх пісьменнікаў, і навіны, якія мы атрымліваем, выклікаюць вялікую трывогу і смутак, – заяўляе Ніна Георге, старшыня EWC. – Нашы незалежныя крыніцы паведамляюць пра жорсткі міліцэйскі гвалт на вуліцах і пра яшчэ больш сур’ёзныя злоўжыванні ў турмах, уключаючы псіхалагічныя катаванні, бязлітасныя пабоі і згвалтаванні. Усё гэта накіравана супраць беларусаў, якія ажыццяўляюць свае правы на свабоду выказвання меркаванняў, на свабоду сходаў і патрабуюць рэалізацыі сапраўды дэмакратычных прынцыпаў у сваёй краіне. Мы заклікаем урады Еўразвязу не бяздзейнічаць, не маўчаць, а аказваць моцны ціск на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі, каб пакласці канец гэтаму гвалту і абараняць каштоўнасці, на якіх заснаваны Еўрапейскі Саюз", – патрабуе Георге.

"Беларусь – частка Еўропы. Не пакідайце беларускі народ на адзіноце ў яго намаганнях пабудаваць сапраўды дэмакратычную краіну. Усе мы павінны выкарыстоўваць самы магутны дэмакратычны інструмент: нашае слова ", – падсумоўвае Ніна Георге.

Еўрапейская Пісьменніцкая Рада – федэрацыя 44 нацыянальных арганізацый прафесійных пісьменнікаў і літаратурных перакладчыкаў, прадстаўляе больш за 160 тысяч літаратараў з 34 краін Еўропы, найперш з Еўрасаюза, а таксама Беларусі, Ісландыі, Нарвегіі, Турцыі, Швейцарыі і Чарнагорыі. Федэрацыя была заснаваная ў 1977 годзе ў Берліне пад назвай Еўрапейскі Пісьменніцкі Кангрэс. З 2010 года існуе пад цяперашняй назвай са штаб-кватэрай у Бруселі, шчыльна супрацоўнічае з культурніцкімі праектамі Еўракамісіі, ЮНЭСКА, Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці пры ААН. Прэзідэнтам EWC у 2019 годзе была абраная нямецкая пісьменніца Ніна Георге.

Саюз беларускіх пісьменнікаў з’яўляецца правадзейным сябрам EWC з 2010 года. З постсавецкай прасторы у Еўрапейскую пісьменніцкую раду, акрамя СБП, уваходзяць толькі літаратурныя арганізацыі краін Балтыі. У 2018 годзе ў Мінску прайшла Генеральная асамблея Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады.




(PDF, ENGLISH) The European Writers’ Council vehemently condemns the massive violations of free speech and human rights in Belarus (53,8 Kb).

(PDF, BELARUSIAN) Еўрапейская Пісьменніцкая Рада жорстка асуджае масавыя парушэнні правоў чалавека і свабоды слова ў Беларусі 

(PDF) The Union of Belarusian Writers appeals for international solidarity. 
Violence in Belarus. Testimony of victims (106 Kb)


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------