Эдуард Акулін: "Верасень" – стартавая пляцоўка для маладых"

Міхась Скобла: "Эдуард, мяркуючы па тым, �?то ў другім нумары "Верасьня" прадстаўленыя творы ажно 12 маладых літаратараў (8 паэтаў і 4 празаікі), часопіс фармуе сабе імідж гэткага гадавальніка маладых талентаў. Ці "Верасень" – часопіс для ўсіх?"



Эдуард Акулін: "Часопіс “Верасень” ствараўся як стартавая пляцоўка для маладых літаратараў. Таму і ў пер�?ым, і ў другім нумарах творчая прысутнасьць маладых – прыярытэтная. Наогул, у двух нумарах часопіса мы надрукавалі творы трыццаці маладых паэтаў, празаікаў і крытыкаў. І гэта лічба сьведчыць сама за сябе. Сапраўды, “Верасень” можна назваць літаратурным гадавальнікам маладых талентаў. Прытым, сярод іх як добра вядомыя чытачу імёны Віталя Рыжкова, Насты Кудасавай, Ігара Канановіча, Валерыі Куставай, так і абсалютна новыя: Настасься Кухарэнка, Аліна Кузьміч, Алесь Плотка… Радуе і тое, �?то ў другім нумары значна па�?ырылася аўтарская геаграфія. Калі пер�?ы нумар прадстаўлялі пераважна сталічныя літаратары, то ў другім побач з менчукамі друкуюцца маладыя творцы з Гомеля, Берасьця, Горадні, Кіева і Познані".

Скобла: "А ці ахвотна ідуць на супрацоўніцтва зь "Верасьнем" старэй�?ыя пісьменьнікі?"

Акулін: "Вельмі ахвотна. І я за гэта ім �?чыра ўдзячны. Блізкае суседзтва на старонках “Верасьня” маладых і сталых аўтараў – гэта адна з галоўных канцэптуальных задумаў новага выданьня. Для творчага росту маладыя павінны браць урокі майстэрства ў літаратурных мэтраў. Вось чаму сярод аўтараў “Верасьня” прызнаныя майстры слова: Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Леанід Дайнека, Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк… Паколькі “Верасень” – безганарарнае выданьне, мяркую, �?то супрацоўніцтва зь ім такіх знакамітых аўтараў выклікана найпер�? трывогай за будучы лёс айчыннай літаратуры. І Рыгору Барадуліну, і Нілу Гілевічу вельмі важна ведаць – хто заўтра заселіць беларускую культурную прастору: удзячныя на�?чадкі Купалы, Коласа, Багдановіча, ці ваяўнічыя і цынічныя літаратурныя хунвэйбіны".

Скобла: "Якія творы і імёны, на твой погляд, – галоўны здабытак другога нумару?"

Акулін: "Насамрэч, ніводнага выпадковага аўтара ў другім нумары “Верасьня” няма. Атрымаць творчую прапіску на старонках часопіса з пэрыядычнасьцю выхаду два разы на год даволі цяжка, але пачэсна. І ўсё ж, калі параўноўваць другі нумар зь літаратурным домам, то падмурак ягоны, на маю думку, складаюць апавяданьні Ніла Гілевіча і Тані Малярчук. Паэтычны ганак – вер�?аваныя нізкі Аліны Кузьміч і Алеся Емяльянава. Зруб трымаецца на па-майсэрску абгабляваных і падагнаных вер�?ах Васіля Зуёнка і Уладзімера Някляева. Падлога – са звонкіх масьніцаў паэтычных радкоў Валерыі Куставай, Паўла Баяркі, Насты Гры�?чук… Вокны – �?чырыя, адкрытыя гутаркі з маладымі творцамі Аксанай Данільчык і Алесяй Сівохінай. Столь – вер�?ы з “архіўнай сховані” Ларысы Генію�?. Ну, а дах – паэтычныя пародыі Анатоля Сыса".

Скобла: "Як "Верасень" прыходзіць да чытача? Ці ёсьць ужо падпіска на часопіс?"

Акулін: "Сталічныя жыхары пазнаёміцца з “Верасьнем” могуць на сядзібе ТБМ, у "Акадэмічнай кнізе", у "Кніжным салёне" на вуліцы Калініна. Да астатніх чытачоў часопіс трапляе падчас літаратурных сустрэчаў, у тым ліку тых, якія адбываюцца ў межах культурніцкай акцыі “Будзьма беларусамі!”. Дарэчы, пер�?ая прэзэнтацыя №2 адбудзецца 30 жніўня а 18-ай гадзіне на сядзібе ТБМ. Так �?то запра�?аю ўсіх жадаючых. А наогул, у пэрспэктыве “Верасень” плянуецца распаўсюджваць праз падпіску. Але для таго, каб трапіць у падпісны каталёг, трэба заваяваць творчы аўтарытэт у чытачоў, згуртаваць аўтарскі і рэдакцыйны калектыў. Для будучых аўтараў падаю на�? электронны адрас: verasenchas@gmail.com".

Скобла: "У "Верасьня" прывабны дызайн, часопіс прыемна ўзяць у рукі. Хто адказны за яго мастацкае аблічча?"

Акулін: "За мастацкае аблічча часопіса (дызайн вокладкі, афармленьне разьдзелаў) адказны малады мастак Юры Круглікаў. Мне спадабалася, як ён цудоўна аформіў сэрыю кніжных мініятураў выдавецтва “Галіяфы”, і я прапанаваў яму творчае супрацоўніцтва. Дарэчы, дызайн пер�?ага нумару часопіса Юры падрыхтаваў за рэкордна кароткі час, але гэта ніякім чынам не паўплывала на якасьць. Другі нумар атрымаўся ня мен�? крэатыўным і непаўторным. Такім, якім і належыць быць выданьню для моладзі. У гэтым заслуга таленавітага мастака Юрыя Круглікава, яркага прадстаўніка віцебскай мастацкай �?колы".

Скобла: "Пытаньне "з аглядкай". Леанід Галубовіч у мінулым выпуску "Дому літаратара" схарактарызаваў сёньня�?нюю сытуацыю як "духоўны смог над краінай". Маўляў – не прадыхнуць. А табе ці лёгка дыхаецца?"

Акулін: "Жыць у духоўным смогу, безумоўна, цяжка, але цалкам магчыма. Мы, беларусы, – народ цярплівы. Настолькі цярплівы, �?то і па сёньня з упартай зацятасьцю чакаем абяцанага Багдановічам “залацістага, яснага дня”. А трэба не чакаць, а набліжаць гэты дзень. І чынам, і словам. Каб не задыхнуцца, каб ня ўмёрці, каб людзьмі звацца…"

svaboda.org