Эдуарду Граковічу — 70!
Дата публікацыі: 27.05.2021
2238

З 1974 года сябра літаратурных аб’яднанняў “Крыніца” (“Чырвоная змена”) і “Полымя” (трактаразаводская шматтыражка). Друкуецца з 1976 года ў гарадской і рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар кнігі “Няхай гарыць свечка ў святліцы” (Мінск, 2006).
Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Эдуарда Граковіча з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, натхнення на новыя творы і ўдзячных чытачоў!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"