Эдуарду Граковічу — 70!

Эдуард Браніслававіч Граковіч нарадзіўся ў 1951 годзе ў Мінску. У 1962 скончыў Цнянскую пачатковую школу. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. З 1967 пайшоў працаваць. З 1971 і да сённяшняга часу працуе на Мінскім заводзе аўтаматычных ліній.

З 1974 года сябра літаратурных аб’яднанняў “Крыніца” (“Чырвоная змена”) і “Полымя” (трактаразаводская шматтыражка). Друкуецца з 1976 года ў гарадской і рэспубліканскай перыёдыцы. Аўтар кнігі “Няхай гарыць свечка ў святліцы” (Мінск, 2006).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2008 года.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Эдуарда Граковіча з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, натхнення на новыя творы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"