Электронная кніга за верш – конкурс на Берасцейшчыне

Пра галоўную тэму конкурсу распавялала прэс-сакратар кампаніі Наталля Гарайкіна:

- Галоўным вынікам конкурсу павінен стаць творчы шэдаўр маладых аўтараў пра прыгажосць і непаўторнасць роднай Зямлі.

Вершы павінны быць напісаныя на беларускай мове. Даслаць свой верш можна па электронным адрасе кампаніі. Сам конкурс працягнецца да 20 сакавіка. Пераможцу вызначаць берасцейцы з дапамогай адкрытага інтэрнэт-галасавання ў суполцы сацыяльнай сеткі “Укантакце” ”Наша мова”. За лепшы верш добры падарунак – электронная кніга.

Таксама ў рамках “Берасцейскага вершніка” да таго ж дэдлайну праводзіцца віктарына “Ведай мову!”. У адказе на пытанні не дапамогуць інтэрнэт-пошукавікі. Распавядае Наталля Гарайкіна:

- Пытанні да віктарыны складалі берасцейскія гісторыкі, а таксама эксперты па беларускай мове і гісторыі. Пытанні дастаткова складаныя, давядзецца паламаць галаву.

Адказаць на пытанні інтэрнэт-віктарыны можна ў суполцы “укантакце” і на сайце “Дзедзіча”. Пераможцаў віктарыны таксама чакаюць прызы.

Кампанія “Наша мова” збіраецца працягваць папулярызацыю беларускай мовы і ўжо рыхтуе новыя конкурсы.

Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце