Электронны варыянт "Літаратурнай Беларусі" — пампуй і чытай!

Стаў даступны электронны варыянт красавіцкага выпуску "Літаратурнай Беларусі", нашага штомесячнага дадатку да газеты "Новы Час". На жаль, "Літаратурку" ужо немагчыма купіць у шапіках "Белсаюздруку", бо сетка разарвала дамову з газетай "Новы Час". Выпісвайце тыднёвік, падтрымлівайце добрае выданне!

У нумары:

АСОБА: развагі Алеся КІРКЕВІЧА пра лёс і творчасць аўтара беларускага народнага гімна Макара КРАЎЦОВА

ПАМЯЦЬ: юбілейнае слова Уладзіміра ЛАЙКОВА пра паэта і вучонага Алега ЛОЙКУ

ПРОЗА: новыя «Фрэскі» Барыса ПЯТРОВІЧА

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Сяргея ПАНІЗЬНІКА «Арбіта беларускасці»

ЧЫТАЛЬНЯ: раздзелы з аповесці Іны СНАРСКАЙ «Зачараваны  скарб»

ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Веслава КАЗАНЕЦКАГА «Памяць маёй эпохі» ....

ЭСЭ: «Развагі на вясковай лаўцы» Васіля ГІГЕВІЧА

ВЯНОК: вершаваны цыкл Алены ІГНАЦЮК «Такі, як неба»

КРЫТЫКА: развагі Антона ШАРАНКЕВІЧА пра празаіка савецка-польскага памежжа Сяргея ПЯСЕЦКАГА

Водгук Віктара МАРЦІНОВІЧА на чацвёртае выданне кнігі Уладзіміра АРЛОВА «Імёны свабоды»

ГУТАРКА: Людміла СІМАНЁНАК – «Будзем заставацца на баку  дабра»



Спампаваць нумар цалкам (2,16 Мб)






Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"