Навіны

Беларускі інтэлектуал любіць троіцу. Пасля дыскусіі, прысвечанай новай, “папулярнай” хвалі беларускай літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні “Логвінаў” сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка “не працуе”. 

Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіум. Вядоўцы – Ціхан Чарнякевіч і Ігар Бабкоў.

Сцісла праблему акрэслілі так: “Крытыка ёсць ці крытыкі няма? Літаратура мае ў ёй патрэбу, ці крытыка мае патрэбу ў літаратуры? На першы план выходзяць стракатыя рэкламныя агляды, “дзясяткі найлепшых”, рэпублікацыі пастоў у сацсетках. Крытычны тэкст дрэйфуе ці то ў літаратуразнаўчы аналіз, ці то ў публіцыстычную нататку. Якім чынам мусіць бытаваць крытыка цяпер і ці патрэбна ствараць пляцоўку для яе/іх гуртавання?”

Найпершае пытанне: што такое літаратурная крытыка? Кампаньён літаратуры, абслуга ці асобны від мастацтва? 

kryt8.jpg

Іранічны Валянцін Акудовіч адпачатку зазначыў, што пра неіснаванне літкрытыкі ў Беларусі пісаў яшчэ дваццаць гадоў таму. З таго часу некалькі разоў падымаўся вэрхал пра сакральную адсутнасць. Калі нечага так доўга няма – гэта паказальна.

Спадар Валянцін увёў у дыскусію панятак “спакушальніка”. Што матывуе крытыка? Паводле Акудовіча галоўны спакушальнік той, у каго ёсць грошы. Калі праца будзе аплочвацца належна, уласна крытычных тэкстаў стане больш. Схема да болю простая: не існуе попыту на літкрытыку – і яе “няма”. Згадалі працу крытыкаў Заходняй Еўропы, дзе існуе культурная індустрыя. Буйныя выдавецтвы надвзычай зацікаўленыя ў крытыцы, а шматлікія выданні маюць такую штатную адзінку, як літкрытык. Там гэта не балеснае і высокае прызванне, а звычайная (і паўнавартасная) прафесія.

У такім стане рэчаў, аднак, ёсць свае адмоўныя моманты: па-першае, у такім выпадку літкрытык губляе незалежнасць і разбор тэкстаў робіцца абавязкам, становіцца на канвеер. Па-другое, краіны, якія маюць развітую і здаровую культурную індустрыю, працуюць з іншымі аб’ёмамі літаратуры. Тут размова можа ісці пра тысячы новых раманаў штомесяц. Ідэал – у недасяжнай залатой сярэдзіне, паміж канвеернай вытворчасцю ды забяспечанасцю літкрытыка на Захадзе і галоднымі менестрэлямі ў роднай старане.

Міхал Бараноўскі вызначыў іншы від “спакушэння” – твор, які зачэпіць, не пакіне абыякавым, стане вымагаць ад крытыка водгуку. Абодва спакушальнікі значныя і мусяць існаваць у працэсе адначасова. Адпаведна ўзнікае пытанне, ці здольная беларуская літаратура спакушаць?

kryt3.jpg

З Ганны Кісліцынай і кнігі “Вlonde attack”, па меркаванні Бабкова, пачаўся бунт беларускіх крытыкаў: “Яна першая напрыканцы 1990-х паспрабавала змяніць вобраз крытыкаў: не крытыка прыдатак да літаратуры, а наадварот. Літаратура – толькі нагода, каб выйсці ў прыгожай чырвонай сукенцы і расказаць, як я стамілася ад чытанных вашых графаманскіх тэкстаў”. Калі Кісліцына запачаткавала крытыку-шоў, то наступніцы Лідзія Міхеева і Марыйка Мартысевіч, змянілі ракурс бачання, перастаўшы расстаўляць эстэтычныя адзнакі. Для іх мастацкі тэкст – нагода для размовы пра грамадства, уласныя перажыванні і г.д. Потым прыйшоў Ціхан Чарнякевіч, для якога “гранічна важна, што крытыка – частка літаратуры, ні ў якім разе ні журналістыкі, філалогіі ці нейкай яшчэ навукі. Калі літаратура – галюцынацыі аўтара з нагоды рэчаіснасці, то крытыка – тыя ж галюцынацыі, толькі з нагоды літаратурнай рэчаіснасці”. Кажучы прасцей, літаратура пераасэнсоўвае рэчаіснасць, крытыка – літаратуру. Наступнай ступень – пакаленне “маладой шпаны”, якое свядома задзірае ўсіх. Напрыклад, часопіс “ЛітРаж” з яго анархічным пацвельваннем з кожнага новага аўтарытэта. 

Гэтую прыгожую схему традыцыйна дэканструяваў Валянцін Акудовіч. Ён падкрэсліў: усе яркія асобы з часам зніклі. Атрымаўшы магчымасць пісаць пра што заўгодна пасля зваявання “сацыяльнага капіталу” – не пішуць, ці вельмі рэдка. “Ахвяраваць уласнаю творчасцю на тое, каб пісаць пра чужую прозу-паэзію, – на гэта мала хто пойдзе. Ніхто да гэтага не гатовы”. 

Калі ўлічыць, што крытык як прафесія ў нас не каціруецца і попыт на гэты від мастацтва малы, мы прыйдзем да чарговага пытання: чаму літаратурная крытыка існуе, нягледзячы на ўсе праблемы? 

kryt10.jpg

У Івана Новіка маецца адказ асабістага кшталту: “У мяне цудоўная ідэнтычнасць – я філосаф. І я пішу для сябе, бо не магу без таго абысціся”. Пра залежнасць ад прагі мыслення казаў Ціхан Чарнякевіч: “Трэба дачакацца эмоцыі, калі цябе пакліча кніга, калі ты падумаеш, што яе зразумеў, і пачаць разважаць. І ты атрымліваеш ад гэтага неверагодны кайф, які значна важнейшы за грошы. Думаю, гэты кайф мае чыста пісьменніцкія карані”.  Немалую ролю адыгрывае самаідэнтычнасць крытыка, сувязь з літаратурнай традыцыяй.

Увогуле гэтая дыскусія сталася процістаяннем рамантыкаў і рэалістаў. Калі Бабкоў бачыць крытыку ў ідэалістычным ключы (“не імкненне да грошай, славы, прэстыжу, а спроба зразумець, што му тут робім, у гэтым свеце”),  то Акудовіч настойваў на тым, што крытык – гэта прафесія, і як прафесіянал ён мусіць мець магчымасць паўнавартасна жыць са сваёй працы. “І пісьменнікі, і крытыкі усё адно будуць рабіць сваю справу, здабываючы сродкі на існаванне з іншых крыніцаў. Але гэта не значыць, што такі стан рэчаў – нармальны. Пакуль рамантызм адносна крытыкі будзе існаваць, ніколі крытыка не складзецца ў сістэмную, працаздольную, эфектыўную з’яву. Пакуль і знаку няма, што нехта думае, як гэта зрабіць. Пакуль што – адныя паэтычныя рэфлексіі.” Пры гэтым бар’ер паміж сімвалічным і манетарным капіталам датычна літаратуры ў Беларусі блізка не пераадольны.

kryt1.jpg

Самым жыццяздольным шляхам пры такім стане рэчаў паўстае праца наўпрост з аўдыторыяй, для чаго сеціва дае бязмежныя магчымасці. А вось секцыі крытыкі ў пісьменніцкіх саюзах ды іншыя фармальныя аб’яднанні – абсалютна мёртвы кантэкст, які ўжо ніколі не адродзіцца.
 
І вельмі важна ствараць асяродак. “Калі ў нас ёсць прыўкрасныя крытыкі, ім трэба казаць пра гэта сёння, а не пісаць лісты на магілку,” – кажа Ігар Бабкоў. Не трэба з усім пагаджацца – здаровая дыскусія заўжды патрэбная. Як неабходны дыялог, каб ведаць, што нехта яшчэ ў гэтай прасторы ёсць.

Цалкам тэкст публічнай дыскусіі будзе апублікаваны ў часопісе "Дзеяслоў".


Наста Грышчук, для lit-bel.org
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------