Навіны
14 сакавіка ў прасторы “Тайм-клуб “1387” (вул. Чангарская, 54) адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Цягам дня з вамі пісьменнікі, інтэлектуалы, музыкі, выдаўцы і іншыя героі нашага часу.
Праграма “Прадмова — Бабруйск”
16:00 - 16:30 “Ангельскія раздзяўбаі ў беларускай байдарцы”. Размова пра класічную сатыру з перакладчыкам раману Джэрома К. Джэрома “Трое ў чоўне і пёс з імі” Паўлам Касцюкевічам
16:30 - 16:50 Прэзентацыя кнігі “Ўводзіны ў філасофію” з яе ўкладальнікам Паўлам Баркоўскім
16:50 - 17:10 — “Симфония еврейского древа Брестчины”: прэзентацыя кнігі Уладзіміра Глазава (Брэст)
17:10 - 17:30 “Кава ў арліным гнязьдзе”: прэзентацыя зборніка паэзіі Валянціны Аксак
17:30 - 18:20 Часопіс “Дзеяслоў” прадстаўляе: “Дзея ў слове”: Уладзімер Арлоў, Анатоль Івашчанка, Уладзімер Сцяпан, Андрэй Федарэнка. У праграме — чытанні твораў, віктарына на веданне міфалогіі “Дзеяслова” і іншыя цікавосткі.
18:20 - 19:10 Дыскусія “Хайп падчас цэнзуры: свабода слова і этыка”
Андрэй Бастунец, Сабіна Брыло, Таццяна Нядбай, Барыс Пятровіч
Мадэратар: Андрэй Хадановіч
19:10-19:30 “Я и другие люди”: прэзентацыя зборніка паэзіі Сабіны Брыло
19:30 - 20:20 Дыскусія “Як пісаць, калі я — арганізацыя?”. Распавядаюць (і чытаюць уласныя творы!) Андрэй Бастунец (Беларуская асацыяцыя журналістаў), Таццяна Нядбай, Андрэй Хадановіч (Беларускі ПЭН-Цэнтр), Барыс Пятровіч (Саюз беларускіх пісьменнікаў). Мадэруе: Аляксандра Дварэцкая
20:20 - 20:40 Сустрэча з Таняй Скарынкінай. Прэзентацыя зборніка вершаў “И все побросали ножи” і чытанне твораў з будучай кнігі “Райцэнтр”
20:40 - 21:20 “Страшныя казкі”. Ігар Крэбс, Андрэй Хадановіч, Ганна Янкута з прэзентацыяй навінак серыі “Паэты планеты”: Геарг Гайм, Фернанду Песоа, К. І. Галчыньскі
21:20 - 22:00 Зміцер Бартосік: Показкі і песенкі
Праграма для дзяцей і падлеткаў:
16:00 - 17:00 Прэзентацыя кніг Лілі Ільюшынай “Ключ дарог: Пачатак” і “Мэтт Грэнвилл, Везучий Неудачник” і Аляксея Шэіна “Сем камянёў”
17:00 - 17:15 Прэзентацыя новых дзіцячых часопісаў “Асцярожна: дзеці” і “Дуду” (Аляксей Шэін)
17:15 - 18:00 Прэзентацыя кнігі “Кот Шпрот і зніклы мышамабіль” з яе аўтаркай Ганнай Янкутай
Падчас праграмы пройдзе паказ буктрэйлераў Прэміі Гедройца-2019.
Уваход на ўсе часткі праграмы вольны.
Можна будзе не толькі паслухаць літаратараў і музыкаў, але і набыць кнігі выдавецтваў “Логвінаў”, “Галіяфы”, “Янушкевіч”, “ARCHE”, часопісы з серыі “Наша Ніва” і “Суродзічы” ды атрымаць аўтографы аўтараў і перакладчыкаў.
«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года ў Мінску і рэгіёнах Беларусі. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.
Паводле прэс-рэлізу
[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------