95 гадоў споўнілася Гомельскай гарадской бібліятэцы

Генадзь Лапацін перадае кнігі дырэктару бібліятэкі Таццяне Уласавай

Далучыліся да святкавання і пастаянныя чытачы бібліятэкі.

Прадстаўнікі Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” узялі актыўны ўдзел у вечарыне. Паэт, сябар СБП Генадзь Лапацін падарыў бібліятэкам Гомеля колькі асобнікаў сваёй вершаванай кнігі “Около облака”.

Анатоль Бароўскі, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення СБП, уручыў дырэктару бібліятэкі Таццяне Уласавай каляндар “Першапачатак”, выдадзены да 80-годдзя пісьменніцкай арганізацыі, у якім вядомыя творцы выступілі як персанажы беларускай міфалогіі.  

Ул. інф. Гомельскага абласнога аддзялення СБП