50 гадоў споўнілася б Таццяне Сапач

Паэтка трагічна загінула ў 2010 годзе. Пахавана Таццяна Сапач на радзіме, у Маркаве Маладзечанскага раёна. 26 жніўня споўнілася 50 гадоў з дня яе нараджэння.
Верш «Дом» на словы Таццяны Сапач стаў песняй.
На высокiм пагорку — высокi дом.
Я ў тым доме жыву не зусiм адна,
I таму ў гэтым доме не чутна песень,
I таму ў гэтым доме не сняцца сны.
Прыпеў:
А ты па беразе крочыш, чужынец бяздомны;
Мне нi мова твая, нi iмя не вядомы,
Толькi я патрапляю табе у след,
Толькi я табе веру, i мне даволi.
На высокiм пагорку высокi дом.
У тым доме нiколi не будзе мяне,
Але там застанецца жыць мая песня
I таму ў гэтым доме нiхто не засне!
СГ, nn.by
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг