Галіне Булыка — 60!

Галіна Булыка. Фота: svaboda.org

Галіна Булыка нарадзілася 6 снежня 1960 г. у вёсцы Осава Воранаўскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

У 1966 г. сям'я пераехала ў Менск. Скончыла хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1983). Працавала стажорам-даследчыкам у Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі АН БССР, выхавацелем у рабочым інтэрнаце Менскага матацыклетнага і веласіпеднага завода, інжынерам-наладчыкам Упраўлення пусканаладачных работ трэста «Аўтарэмбудмантаж» Мінаўтапрома СССР. У 1989 г. скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. Сябра СП СССР з 1987 г.

З вершамі ўпершыню выступіла ў друку ў 1975 г. (часопіс «Бярозка»). Аўтар падборкі вершаў «Дзень нараджэння снежня» ў калектыўным зборніку «Сцяжына» (1983), зборнікаў паэзіі «Сінтэз» (1986), «Турмалін» (1994).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Мінску.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Галіну Аляксандраўну Булыка з нагоды юбілею, жадаюць ёй моцнага здароўя, бадзёрага настрою, дабрабыту і плёну ў працы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"