Ганне Новік — 30!

Ганна Новік. Фота: rv-blr.com
Ганна Юр’еўна Новік нарадзілася 17 снежня 1990 г ў г. Гомель. Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Скончыла Гомельскі абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Навучалася на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсітэта.

Навучалася ў СШ №19 з мастацкім ухілам. Пачала пісаць яшчэ ў школе. У 2008 годзе скончыла абласны ліцэй і музычную школу па класе гітары. Закончыла філалагічны факультэта ГДУ імя Скарыны. Захапляецца сюррэалізмам, постмадэрнізмам, беларускай і ўкраінскай музыкай, батыкам і інш. цікавымі рэчамі. Друкавалася ў “Маладосці”, “Літаратурнай Гомельшчыне”, газетах “Раніца”, “Экалагічны веснік”, “Гомельскі ўніверсітэт”,”ЛіМ”, міжнародным альманаху “Сланечнік”. 

Разам з Максімам Новікам выдае інфармацыйна-культурніцкі лісток “Толькі разам”. Аўтар паэтычнай кнігі "Сумёты вагню".

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Ганну Новік з юбілеем, жадаюць ёй моцнага здароўя, выдатнага настрою, радасных дзён і плёну ў працы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"