Ганне Севярынец — 45!

Ганна Севярынец. Фота: svaboda.org
Cёння святкуе 45-гадовы юбілей беларуская выкладчыца, журналістка, пісьменніца, літаратуразнаўца і даследчыца беларускай літаратуры Ганна Канстанцінаўна Севярынец.

Ганна Севярынец нарадзілася 23 кастрычніка 1975 г. у Мінску ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла філалагічны факультэт БДУ, аспірантуру па кафедры рускай літаратуры.

Працавала ў школах і гімназіях Менску, некаторы час - у камерцыйнай сферы. Затым выкладала беларускую і рускую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. Была прызнана «Настаўнікам года Смалявіцкага раёна — 2019». Лаўрэат конкурсу “Экслібрыс” (2014), прэміі “Гліняны Вялес” (2017).

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Смалявічах.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Ганну Канстанцінаўну Севярынец з юбілеем, жадаюць ёй моцнага здароўя, добрага настрою, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"