Ігар Бабкоў на Літаратурным радыё

Падборка даступная тут.

Ігар Бабкоў. Фота budzma.org

За фіранкамі сноў непрытомная, пустая эпоха
Выплятае сталёвымі пальцамі ўзоры
Жалезных песень, за ёй — сіверны вецер
Б'е ў бубны, сьпявае, сіпіць немым сьвістам

Словы, цёплыя словы, хаваюцца ў траву, глебу
Порхаюць, як матылі, жывуць так мала
Што, часам здаецца — жыць не абавязкова —
дастаткова дыханьня…

Сядзець ля вакна, думаць, глядзець на аблокі
Заняцца каліграфіяй, гартаць соньнікі, паліць файку
Быць пустым, цёплым — бяз мэты — недасяжна далёкім
Аднойчы апасьці долу, з восеньскім лісьцем

Іншыя вершы ў выкананні аўтара можна паслухаць тут:

Вера паэтаў
Вільня
Восень у Парыжы
Восеньскі танец дэрвіша
Вызваляючы мейсца…
За фіранкамі сноў…
Імя
Калі ноч…
Магія
Мы затанулі…
Нерасчытаная сутра
Ноч прыўзьняла веі…
П'яны і далёкі…
Прытулак
Сьнег кружыцца…
Такая спакуса…
Углядаючыся ў югэн прамінулага часу
Цыгарэтаў дым…
Чаму старадаўнія паэты…
Чатыры вершы Ван Вэю

Ігар Бабкоў

Паэт, філосаф, перакладчык. Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомлі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага Дзяржаўнага Універсітэту (Мінск, 1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма Бэрлін, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў Гліняны велес (1992) і Залатая літара (2005). Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў). Аўтар трох кнігаў паэзіі “Solus Rex” (1991), “Герой вайны за празрыстасьць” (1998), “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб” (2009), рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” (2001), кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў” і гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”.

Перакладаў Джойса, Сэлінджара, Ейтса, Цэлана.

На сёння сайт Беларускага літаратурнага радыё змяшчае творы ў аўдыёзапісах больш як пяцідзесяці паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў.

Паводле прэс-рэліза

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"