Узнагароду атрымлівала ў Лондане Аляксандра Логвінава, дачка выдаўца. Фота з сайта boersenblatt.net

“Ігар Логвінаў – важная асоба ў беларускай літаратуры і культуры, – гаворыцца ў прэс-рэлізе IPA. – У выдавецтве было выпушчана звыш 700 выданняў – літаратура, гісторыя, палітыка, мастацтва, пераклады сусветных літаратараў на беларускую мову. Беларуская мова часта дэманізуецца рэжымам Лукашэнкі як мова дысідэнтаў і апазіцыі, і той факт, што выданні Логвінава часта датычцца паўсядзённых рэаліяў у Беларусі, часта ўспрымаецца як палітычная крытыка і апазіцыянерства.

У кастрычніку 2013 года Міністэрства інфармацыі прыпыніла ліцэнзію Логвінава за “парушэння правілаў ліцэнзавання” ў выдавецкай справе. Падставай для такога рашэння стала тое, што Логвінаў быў выдаўцом альбома “Беларусь Прэс Фота-2011” – каталог фатаграфій, які ўключае, напрыклад, фота збіцця пратэстоўца міліцыяй.

Спыненне ліцэнзіі выдавецтва Логвінава – гэта палітычная спроба ціску на творчага і адважнага выдаўца, намаганне заглушыць голас свабоды і адкрытасці ў Беларусі. Ігар Логвінаў абяцае працягваць выдаваць важныя творы па-беларуску, бо змагаецца за сваю справядлівасць і свабоду выказвання”.

Міжнародная асацыяцыя выдаўцоў (IPA) заснаваная ў 1896 годзе, яе місіяй з'яўляецца садзеянне і абарона кнігавыдання і павышэнне дасведчанасці ў выдавецкай дзейнасці. Ва ўсім свеце IPA актыўна змагаецца супраць цэнзуры і спрыяе захаванню аўтарскіх правоў, пісьменнасці і свабоды друку. Гэта прафесійная асацыяцыя праваабарончага накірунку. У Асацыяцыю ўваходзяць 60 арганізацый з больш як 50 краін. Цэнтральны офіс месціцца ў Жэневе.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"