Навіны

Барбара Тэрыйо

Сёлета Львоў упершыню атрымаў свайго “гарадскога пісьменніка”. Ім стала прафесар сацыялогіі з Канады Барбара Тэрыйо (Barbara Theriault). Некалькі разоў размінуўся з гэтай цікавай медыяасобай у прасторы і часе. Але ўвосень атрымалася – пасля заканчэння чатырохмесячнай працы “міська письменниця” пагадзілася на кароткае інтэрвью для беларускай грамадскасці.

Напачатку пра саму пасаду. Гарадскі пісьменнік (Stadtschreiber) -- гэта даўняя цэнтральнаеўрапейская традыцыя. Пасада пазаштатная – фактычна, гэта культурніцкая стыпендыя. Яна пакліканая, каб звярнуць увагу людства на важнасць сярэднявечных кіраўнікоў гарадскіх канцылярый, людзей пісьменных, цяжказаменных, якія прызначаліся на працяглы час і зазвычай аказвалі значны ўплыў на развіццё тэрыторыі. Вядома, ад такога звароту да гісторыі чакаюць не толькі ўвагі, але найперш грамадскага дабра. Сучасных “гарадскіх пісьменнікаў” абірае аўтарытэтнае журы з кола асобаў, якія маюць адметны пісьмовы стыль, сацыяльны наробак,  здольныя не толькі браць удзел у жыцці горада і апісваць падзеі, але і рэалізоўваць свае значныя праекты.

Барбары Тэрыйо паспрыяў Германскі(Нямецкі) культуровы форум Усходняй Еўропы. Менавіта яго кіраўнік, доктар Харэр, віртуальна звёў мяне з прафесаркай Манрэальскага ўніверсітэта.

Яўген Бяласін: Паважаная Барбара, калі Вы наважыліся пазмагацца за пасаду гарадскога пісьменніка Львова, чый голас унутры Вас аказаўся больш уплывовым, голас сацыёлага або журналісткі?

Барбара Тэрыйо: Я сацыёлаг, які спрабуе зрабіць свой занятак цікавым для шырокай супольнасці. Мы, сацыёлагі, тэарэтычна і метадычна добра адукаваныя, у нас чэпкае вока на дэталі або на ўзоры паводзін. Маё гэта бадай што дэталі. На жаль, нас чытае толькі вузкае кола адмыслоўцаў. У гэтым і наша віна: часта пішам доўга, складана і нудна.

Я знаходжу апірышча для свайго стылю ў журналісцкай рэпартажна-памфлетна-літаратурнай традыцыі 1920- 1930-х гадоў. Такім чынам, пішу тэксты, якія спалучаюць сацыялогію, рэпартаж і літаратуру. У Львове я штотыдзень пісала такія тэксты ў блог. (Я.Б.вось гэты інавацыйны інструмент Львова 2018). А мая дачка, калі прыехала да мяне, зняла відэарэпартаж.

Я.Б.: Сучасныя гарадскія пісьменнікі на германскай тэрыторыі і Вы ў Львове\Лембергу: ці была розніца ў задачах?

Б.Т.: Было шмат невядомага. Многаму трэба было навучыцца. Мове, хаця б яе пачаткам, каб пераадольваць адчужэнне. У Германіі (Барбара вучылася ва ўніверсітэце Віадрына ў Франкфурце-на-ОдэрыЯ.Б.) было б шмат прасцей.  

Я.Б.: Што было для Вас у Львове адкрыццём? Гэта Вас агаломшыла?  

Будзь гэта ў Германіі або ва Украіне – сваю працу бачу як працу рэпарцёркі, такога сабе дэтэктыва будзённасці. У сваіх тэкстах разгадваю загадкі. Прыкладам, чаму мужчыны носяць сумкі цераз плячо? Чаму мужчыны не хацелі танцаваць са мной танга? Што гэта за гукі, якія раздаюцца рана ўранні ў Львове?

Ідзецца пра рэчы і ўзоры паводзін, якія сустракаюцца ў горадзе паўсюль, гэта значыць, іх можна пабачыць, але яны застаюцца незаўважанымі. Бачу сваю задачу ў тым, каб прыцягнуць да такога людскую ўвагу. Адпаведны тэкст схіляе людзей да таго, каб нешта прыкмячаць, абмяркоўваць, рэфлексаваць.

Апроч загадак, што ў маіх тэкстах, у мяне занатаваны цэлы спіс пытанняў а і кур’ёзных з’яваў (натарыўсы, салоны прыгажосці, сапожнікі – паспрабуйце ў Манрэалі знайсці сапожніка!), і гэтыя дэталі  часта паказваюць, у які бок ідзе развіццё.

Ёсць рэчы, якія звярнулі на сябе маю ўвагу ад пачатку і не адпускалі яе да канца: нацыянальны чыннік, жаноцкасць жанчын, прысутнасць смартфонаў, стаўленне да ўзросту, да моваў і да гісторыі/прошласці.

Я цяпер у Канадзе. Але мяне гэта не адпускае. Брат жыве з жанчынай, якая ў 15 выехала сюды з сям’ёй. Атрымаў ён падарунак, сумку. Кажу: “Ты носіш яе не так, як ва Украіне носяць”. А яму падстава пабурчаць.

Я.Б. А ці было расчараванне? Нешта, што непрыемна ўразіла?

Б.Т.: Пазнаёмілася з многімі людзьмі і ахвотна спазнала б яшчэ якіх, маю наўвазе, па-за коламі, у якіх даводзіцца быць і дома, у Монрэалі.

Я.Б.: Ці ёсць розніца ў культуровым жыцці паміж Канадай і Украінай?

Б.Т.: Так, дзе б тут пачаць… Вось у гэтым інтэрв'ю крыху было. Розніца на ўзроўні малых абмеркаванняў (small talks), ва ўзаемінах паміж мужчынамі і жанчынамі, у стаўленні да ўзросту. Нядаўна прачытала на сайце радыё “Свабода”, што ў Беларусі жывуць “найменш эмацыйныя ў свеце людзі”. Можа, гэта і не так, але мне падалося цікавым. Прынамсі, гэта карэліруе з адсутнасцю малых абмеркаванняў.

Я.Б.: А паміж ФРГ і Украінай?

Б.Т.: Як на мой пагляд, германцы ў штодзённым жыцці шмат больш цікавяцца Украінай, чым украінцы Германіяй. А вось Канада, здаецца, цікавая шмат каму з украінцаў. Гэта мела свой плён. Дапамагала мне завязваць кантакты.  

Я.Б.: Візіт Вашай дачкі быў, з Вашага гледзішча, а) плённым; б) хутчэй каб паразнастаіць уражанні; в) нечым іншым. Чаму?

Б.Т.: Быў плённым:  я ўспрымалася ў іншым святле. Мне як маці, здаецца, лягчэй было быць “нармальнай”, мяне лягчэй было памясціць у сістэму каардынат і ацаніць.

Я таксама з цікавасцю чакала, а як яна адрэагуе на горад і людзей? Падобна да мяне? Для яе – ёй 15, жыве ў Манрэалі, але была шмат дзе ў Германіі і Еўропе, – Львоў не быў чымсці надта ўражвальным. Калі спытала яе, то адказ быў: “Ён еўрапейскі і камуністычны”. Больш даведацца не атрымалася. Будынкі і кірылічны шрыфт – гэта хіба магло для яе мець на сабе нешта “камуністычнае”.

Ноа, так завуць маю дачку, зняла відэа. У ім, як і ў ранейшых яе працах, ёсць настальгія. Тут гэта якраз пасавала да іміджу, які Львоў ахвотна прэзентуе і які, выдае на тое, шукаюць многія турысты з Германіі і Польшчы.

Я.Б.: Што Вы параіце Вашаму наступцу на пасадзе ў Львове?

Т.Б.: Месца гарадскога пісьменніка вандроўнае. Налета гэта будзе Ольштын у Польшчы. Параіла б  як мага раней паказваць сваю працу супольнасці, каб была магчымасць завязаць як мага больш кантактаў. Была мая прэзентацыя ў амбасадзе Украіны ў Берліне за два месяцы да ад’езду. Там пазнаёмілася з людзьмі, якія былі ключавымі кантактнымі асобамі на месцы і, спадзяюся, застануцца імі і надалей. Мець добрыя сувязі вельмі важна. У мяне  была супраца з людзьмі з гарадскога Палацу культуры. Добра было. Напрыканцы я была ў Марыўпалі. Гэта было супер. Які кантраст! Як быццам на іншай планеце. А пераезд туды чыгункай! Мабыць, мне насамрэч трэба было больш падарожнічаць.

Я.Б.: Ці ёсць пытанне, якога я не задаў, але якое Вы ахвотна пачулі б і на яго адказалі?

Б.Т.: Не, Вы ставіце добрыя пытанні.  Мо’ хочаце ведаць, ці працягну вучыць украінскую? Спадзяюся, што буду. Зноў туды ці паеду? Налета ўлетку ў Кіеве брат і ягоная сяброўка пабяруцца шлюбам. Ноа і я паедзем на вяселле, і абавязкова праз Львоў. То напэўна напішу ў блог.

3. Lviv.fontain.JPG



ВІЗІТ БАРБАРЫ ТЭРЫЙО У МАРЫУПАЛЬ

З дазволу аўтаркі блога падаю пераклад рэпартажу пра візіт у зону баявых дзеянняў.

Панядзелак, 9 верасня 2018

Пісьменнікі на фронце

Зноў я ў Палацы культуры. Гэтым разам не ў элегантным Львове, а ў прылеглым да фронту прамысловым і партовым горадзе Марыупаль на ўсходзе Украіны. “Нешта такое можна было сабе ўявіць”, – пракаментаваў калега, калі мы рассаджваліся ў зале, які мог бы быць ў нейкім Маладзёвым цэнтры дзесь ва Усходняй Германіі. Інтэр’ер сведчыў пра раскошу былога атэля, пераабсталяванага потым у савецкі, а цяпер ужо украінскі Палац Народа: высокая столь абсаджаная зоркамі, жоўтыя сцены, якія пасавалі да блакітных штампаваных пластыкавых крэслаў і, здавалася б, абвяшчалі новы час.

***

Сёння ўвечары будуць чытанні. Прыехалі літаратары з іншых украінскіх гарадоў і з Германіі, каб у Марыўпалі – на Усходзе краіны – выказаць сваю падтрымку і здзейсніць літаратурны чын.

Уваход палаца упрыгожаны мноствам сцягоў. Калі стаіш там, то асабліва прыкметна, як мала іх у самім Марыупалі, і наадварот: наколькі багата іх у Львове.  Ля ўвахода зладзіўся тлумік людзей. Гэта радавала, бо яшчэ пару мінут таму дзівіцца можна было пустым вуліцам: “Куды падзеліся мінакі?”. Тыя, хто сабраўся тут, стваралі ўражанне, што сюды перабраўся ўвесь горад паслухаць паэтаў і ўзяць удзел у літаратурнай вечарыне.

Паэтаў прадстаўляюць. Арганізатары засяроджаныя, адначасова сур’ёзныя і ўрачыстыя.

Паэты чытаюць. Гэта стракатая мяшанка: вульгарнае поруч з дагледжаным, класічнае і папса, заўзятае і старонняе, сур’ёзнае і парадыйнае. Пры ўсіх тэматычных і стылістычных адрозненнях, пераходы паміж якімі згладжваюць вядоўцы, літаратары поўняцца адчуваннем сваёй індывідуальнасці. Апошняе падкрэсліваецца ўспышкамі фотаапаратаў, а гучанне транспартуецца ў вушы прысутных, – пры патрэбе ў пераінакшаным з украінскай, германскай, расейскай мовы ў іншую. Пафас прамаўлення па-украінску прыглушаецца злёгку саркастычным тонам перакладчыка. Украінамоўная публіка, насупраць, атрымлівае – калі адняць слухаўку ад аднаго вуха,  – варыянт, скіраваны на сутнасць справы, каб калі аратар хацеў паўстрымацца ад любога ўмяшальніцтва.

Паэты скончылі дэкламаваць. Паэт, якому конадні нададзенае было права адкрыць імпрэзу, атрымаў паўнамоцтва афіцыйна яе скончыць.

***

Літаратурная імпрэза завершаная. Літаратары разам з публікай зноўку стаяць перад завешаным сцягамі ўваходам у Палац культуры. Адна з удзельніц здзіўлена заўважае: “Ніхто ніц не кажа!”. “Людзі пранікліся”, – выказаў меркаванне другі. “А як уважліва слухалі”, – пракаментаваў яшчэ нехта. “Насамрэч. У Львове публіка сядзела б у смартфонах”, – падумалася мне. “А калі сёння яшчэ будуць чытаць што, акрамя царквы?” – спытала адна з удзельніц перад тым, як літаратары паселі ў аўтобус і паехалі.

***

Мабыць, літаратурная сустрэча насамрэч была падобная да месы – нават да месы лацінскага абраду. Публіка, якая складзеная была з неаднародных месцічаў (жаўнеры ў форме, бацька з дарослым сынам, антраполаг культуры, некалькі журналістаў і культуровых функцыянераў, мужчын і жанчын у джынсах), была засяроджанай, сфакусаванай, настрой урачыстым.

Арганізатары могуць быць задаволенымі настроем і колькасцю прысутных у горадзе, у якім хутчэй трэба сябе пытаць, чаму ты не застаўся, чым чаму пайшоў. Даследчыкі рэлігійных рытуалаў напэўна заўважылі б, што гэта быў рэдкасны, надзвычайны момант. Таму вечар, які апасля ўспрымаўся бадай што адчужана, выклі′каў сподзіў. Падчас месы – а хто прысутнічаў пры ініцыяцыі, той ведае, што інакш і не бывае, – часцей за ўсё паралельна адбываюцца некалькі падзей: элементы рытуалаў, думкі (а што яшчэ трэба залатвіць; як выглядаюць суседзі; думка пра спадніцу, якая дрэнна сядзіць), узаеміны з другімі людзьмі. Аднак у гэты вечар, здавалася, усё было па-іншаму.

Можа быць, што ўсе проста былі стомленымі. Ад працы, ад пранікаючых праз вокны атрутных прамысловых дымоў, ад колькасці і рознастылля ды рознажанравасці чытаных літаратурных твораў. Але больш верагодна вось што: асаблівы настрой тлумачыўся узаемнай трымценнай павагай паміж літаратарамі і прысутнымі слухачамі, найперш жаўнерамі,  якім, здавалася, вельмі падабалася, што іх здымаюць, і прысутнасць якіх – далёка ад мноства львоўскіх сцягоў і вышыванак – нагадвала пра фронт.


Фатаграфіі з архіву Барбары Тэрыйо

Пераклаў з германскай (нямецкай) і ўкраінскай і падрыхтаваў да публікацыі Яўген Бяласін

18.10.2018, Берасце


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------