Гарадзенцы развіталіся з Юркам Голубам

Апошні свой супачын паэт знойдзе ў вёсцы Горна, дзе нарадзіўся і дзе ёсць сваякі. 

Паэты, сябры Саюзу беларускіх пісьменнікаў, яго калегі пакінулі вельмі добрыя згадкі пра гэтага таленавітага паэта Гарадзеншчыны. 

– З Юркам Голубам вельмі светла і вельмі шчасна. Я працавала ў музеі Максіма Багдановіча, пісала артыкулы ў сувязі з пэўнымі датамі, звязанымі з жыццём Максіма Багдановіча. А ён быў у рэдакцыі “Гродзенскай праўды”. Ён здзіўляўся, адкуль у вас такая добрая мова. Кажу: я ж з вёскі, я беларуска. І ён надрукаваў першы верш мой у гарадзенскай газеце. 

– Нас звёў лёс у тым плане, што Юрка Голуб, як добры пісьменнік, свае вершы заўсёды пісаў алавіком, як казала Ларыса Геніюш. У электронным варыянце мне прыходзілася гэтыя вершы друкаваць. Гэта быў вельмі цікавы працэс, калі я друкаваў вершы, здараліся вельмі трапныя выслоўя, метафары. І я казаў: вось гэта напісаў Юрка Голуб. 

– На здзелку са сваім сумленнем ён не ішоў. Не дамаўляўся з сабой. Ён казаў шчыра: гэта будзе добрая рэч, гэта будзе дрэнная рэч. Мне таксама гаварыў. Таму я яго лічу, акрамя таго, што ён мой сябар, а паміж іншым ён быў творчым бацькам, які дапамагаў многім. Многія кнігі мае ён рэдагаваў. Цёплыя ўспаміны.

Згадвалі пра яго Ала Нікіпорчык, Мячыслаў Курыловіч, Валянцін Дубатоўка.

Больш фота: https://www.racyja.com/kultura/garadzentsy-razvitalisya-z-yurkam-golub/




Беларускае Радыё Рацыя