Ігару Бабкову – 50! Віншуем!

Ігар Бабкоў. Фота budzma.by

Шаноўны Ігар Міхайлавіч! Прыміце нашыя віншаванні і пажаданні ўсяго найлепшага: моцнага здароўя, дабрабыту, натхнення і аптымізму, шанцунку ва ўсіх сферах дзейнасці!

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Ігар Бабкоў – паэт, філосаф, перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-Цэнтра.

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў аддзяленне філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1986). Стажыраваўся ў Лондане (1992), Варшаве (1995), Парыжы (1999, па стыпендыі Гедройца) і Берліне (Стыпендыянт Літаратурнага Калёквіюма, Берлін, 2008). Лаўрэат літаратурных прэміяў "Гліняны вялес" (1992) і "Залатая літара" (2005).

Фіналіст сярэднееўрапейскай літаратурнай прэміі Angelus 2009 (Уроцлаў).

Аўтар кніг паэзіі “Solus Rex”, “Герой вайны за празрыстасьць”, “Засынаць, прачынацца, слухаць галасы рыб”, рамана “Адам Клакоцкі і ягоныя цені”, кнігі эсэ “Каралеўства Беларусь: вытлумачэньні ру(і)наў”, гісторыка-філасофскага даследавання “Філасофія Яна Снядэцкага”, празаічнай кнігі "Хвілінка: Тры гісторыі". Перакладаў Джойса, Сэлінджэра, Уільяма Батлера Ейтса, Паўля Цэлана.

Нагадаем, што менавіта сёння ўвечары адбудзецца ганараванне лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройца, у кароткі спіс якой патрапіла кніга спадара Ігара "Хвілінка: Тры гісторыі". 

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"