Генадзю Лапаціну — 65!

Генадзь Лапацін. Фота Алены Казловай.
Сёння адзначае 65-гадовы юбілей беларускі паэт Генадзь Ісаакавіч Лапацін. 

Генадзь Лапацін нарадзіўся 22 кастрычніка 1955 г. у Гомелі. Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францішка Скарыны. Па спецыяльнасці — філолаг. Працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Веткаўскага музея народнай творчасці. Займаецца вывучэннем традыцыйнай культуры.

Аўтар шматлікіх публікацый па этнаграфіі, фальклоры, дыялектнай фразеалогіі, тэорыі традыцыйнай культуры ў такіх выданнях, як “Алеся”, “ЛіМ”, “Роднае слова”, “Верасень”, “Антрапалагічны форум” (Санкт-Пецярбург), энцыклапедычны даведнік “Беларуская міфалогія” (2004), энцыклапедычны слоўнік “Міфалогія беларусаў” (2011); сталы аўтар выданняў “Живая старина” (Москва), “Palaeolsavica” (Cambridge). Укладальнік і адзін з аўтараў зборніка “Навуковыя запіскі Веткаўскага музея народнай творчасці”. Браў удзел у падрыхтаваных музеем выданнях “Арнаменты Падняпроўя” (2004) і “Голоса ушедших деревень” (2008) .

Аўтар кніг паэзіі “Без чисел и дат” (1997, 2003), «Лепить из снега» (2002), «Луны преобладанье» (2003), «Увидеть дерево» (2008), а таксама шматлікіх публікацый у альманахах і часопісах.

У 2012 г. зборнік вершаў Генадзя Лапаціна “Около облака” выйшаў у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”.

Сябра Беларускага саюза архітэктараў, Беларускага саюза мастакоў, Саюза беларускіх пісьменнікаў. Жыве ў Ветцы.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Генадзя Ісаакавіча Лапаціна з нагоды юбілею, зычаць моцнага здароўя, добрага настрою, натхнення, плёну ў працы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"