Навіны

Ці можа творчасць быць гендарнай? Паэзія, літаратура, мастацтва? Некаторыя лічаць іх універсальнымі, а некаторыя кажуць: светаўспрыманне жанчын і мужчын — рознае. Гэтую «рознасць» вывучалі 25 лістапада ў пасёлку Бараўляны пад Мінскам, у цэнтры «Экажыццё».

«Экажыццё» — ці не ўнікальны для Бараўлянаў грамадскі асяродак. Калі ў Мінску ўжо прывыклі да «арт-прастораў», «культурных цэнтраў» і іншых «творчых пляцовак», то нават непадалёк ад Мінска такіх пунктаў грамадскага жыцця не знойдзеш. «Экажыццё» ў перспектыве мае стаць такім аб’ектам для Бараўлянаў. Хаця і змяшчаецца зала-пакойчык у паўпадвальным памяшканні, хаця ён яшчэ і не да канца адрамантаваны, але ўжо цяпер у арганізатараў гэтай прасторы шмат ідэй.

Адна з іх пачала ўвасабляцца. Гэта праект «Лямпавая сустрэча», калі на сустрэчу пад лямпай запрашаюцца вядомыя творчыя асобы, людзі, якім ёсць што сказаць, і людзі, якія хочуць разумных людзей паслухаць. Менавіта ў межах першай «Лямпавай сустрэчы» з дапамогай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Бараўляны наведалі ўкладальнікі ўнікальнага па змесце і форме «гендарнага» паэтычнага зборніка «Бліскавіцы. Анталогія беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду». Уклалі кнігу паэт, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль і кандыдатка тых жа філалагічных навук Аксана Данільчык.

Аксана Данільчык

Аксана Данільчык


Зборнік «Бліскавіцы» — унікальная кніга па некалькіх параметрах. Па-першае, згодна з ідэяй, усе творы, прадстаўленыя ў ёй, — «жаночыя». Абгрунтоўваючы такую ідэю, Віктар Жыбуль папрасіў прысутных сказаць, колькі беларускіх паэтак яны памятаюць. Нават не азначанага перыяду (1918 — 1941 гг.), а проста паэтак. У выніку хапіла пальцаў на руках, каб падлічыць вядомых (нават калі далучыць да іх Элізу Ажэшка, якую нехта назваў як паэтку). У той час як паэты-мужчыны вядомыя значна больш. У «Бліскавіцах» жа прадстаўленая творчасць 61 (!) беларускай паэткі. І гэта толькі міжваенны перыяд. Зразумела, што «жаночая» беларуская паэзія, кажучы сучаснай моваю, проста «не раскручаная» так, як мужчынская, малавядомая і мала згадваная.

Ганна Янкута: Жанчыны вяртаюцца з нябыту

Па-другое, «Бліскавіцы» — выключны і надзвычайны, па сутнасці, помнік тым дзесяцігоддзям. Проста таму, што ўкладальнікі адмовіліся ад прынцыпу «мастацкай вартасці». Віктар Жыбуль параўнаў гэтую кнігу з фотаальбомам: «Ёсць фотаальбомы ўрачыстыя, дзе ўсё прыгожа. А ёсць фотаальбомы сапраўдныя. Дзе горад, напрыклад, бачны не толькі з прыгожага боку, але і з закінутымі будынкамі, можа, недзе са збудаванняў сыплецца тынк… Але і гэта стварае пэўную атмасферу жывога горада», — адзначыў ён.

А таму вершы ў зборнік уключаліся УСЕ. Усе, якія здолелі знайсці даследчыкі. Вядомых аўтарак (раннія Наталля Арсеннева і Ларыса Геніюш, Канстанцыя Буйло) і зусім невядомых, псеўданімы якіх, напэўна, так і застануцца псеўданімамі («Тацянка», «Сястра», «Сястра Тарэса», «Вера Былінка»). Вершы, якія цяпер чытаць смешна і нават няёмка («Мабілізуйцеся, кабеты, да перавыбараў саветаў», альбо «Рабкор — ударнік, ударнік — рабкор»), так і выдатная грамадзянская, любоўная лірыка (замалёўкі Яўгеніі Пфляўмбаўм і «белыя вершы» Паўліны Мядзёлкі), дзіцячыя вершы (напрыклад, «Кіскі і кніжкі» Ірыны Каганоўскай).

Віктар Жыбуль


Па-трэцяе, як вядома, у тыя часы Беларусь была падзеленая на савецкую частку, частку «крэсаў усходніх» у Рэчы Паспалітай, частку ў Латвіі (Латгаліі) і Літве. Укладальнікі паспрабавалі сабраць пад адной вокладкай усіх беларускіх паэтак таго часу. Давялося разбіць зборнік на дзве часткі — паэзія БССР і паэзія, так бы мовіць, «эміграцыі».

Жадаеце дапамагчы суседзям? Прапануем добры фармат!

Як на мяне, гэта было зроблена дарма. Усё адно вершы чытаюцца як адзінае цэлае.

Падаецца, пры такім падыходзе да зборніка мусіла атрымацца моцная і разнастайная «салянка». Яна і атрымалася. Але дзякуючы гэтай «салянцы» зборнік выдатна перадае атмасферу таго часу: бурлівага, стваральнага, палітычна палярызаванага (што не магло не адбіцца на творчасці паэтак) і адначасова нейкага хатне-ўтульнага, сямейнага… Як бы падкрэсліваючы: у віры войнаў і рэвалюцыяў жыццё ўсё адно працягваецца і ў ім ёсць месца і каханню, і любові, і дзеткам… І, вядома, вершам, і творчасці як такой.

Але і ў гэтыя вірлівыя часы беларускі здолелі здзівіць увесь свет — бо сучасная анталогія беларускай жаночай паэзіі не можа лічыцца першай такой кнігай. Тады, у 1920-я, і слова такога — «гендар» — не ведалі. Тым не менш у 1926 годзе выйшаў першы «гендарны» зборнік пад назвай «Вершы». У ім былі прадстаўленыя толькі паэткі — Зінаіда Бандарына, Яўгенія Пфляўмбаўм і Наталля Вішнеўская. І ніводнага мужчыны, апроч рэдактара Уладзіміра Дубоўкі. Так што нечакана і ў літаратурна-гендарным пытанні беларускі аказаліся ці не першыя…

А зараз на хвіліначку ўявіце, колькі высілкаў і часу ў архівах ды бібліятэках патрацілі ўкладальнікі «Бліскавіцаў», каб данесці да нас гэты пласт невядомай (ці малавядомай) раней літаратуры.

Лёс паэтак міжваеннага часу склаўся па-рознаму. Адны памерлі ад хваробаў ужо тады, другія былі рэпрэсаваныя, трэція перажылі Другую сусветную і да пенсіі і скону дзён працавалі на літаратурным фронце ў СССР. А Яўгенія Пфляўмбаўм, напрыклад, выехала за мужам у высылку ў Сібір (мужам быў, дарэчы, Максім Лужанін, якога мы ведаем больш, чым яго, без сумневу, гераічную жонку), з ім і вярнулася — спачатку ў Маскву, потым у Мінск. І ад 1930-х, калі Лужанін быў асуджаны, аж да 1989 года не выйшла ніводнай кнігі яе вершаў. Дый чальцом Саюза пісьменнікаў СССР яна стала толькі ў 1989-м, калі да скону таго самага СССР заставалася паўтара ці два гады…

Аксана Бярнацкая і “Бараўлянская камуна”

Безумоўна, учытваючыся ў «Бліскавіцы», не толькі ў вершы, але і ў біяграфіі паэтак, удумлівы чытач знойдзе шмат фактаў для разважання і экспрэсіі.

І ўсё ж: ёсць у творчасці гендар ці няма? На гэта свой адказ даў лідар гурта «Балцкі Субстрат» Максім Іўкін. Гучаў ён прыкладна так: «А якая розніца?» Абы было добра.

гурт «Балцкі Субстрат»

гурт «Балцкі Субстрат»


Гурт выканаў шэраг песень на вершы як паэтаў 1930-х гадоў, у тым ліку рэпрэсаваных у часы СССР, так і сучасных. Найбольш выступ спадабаўся самым малым наведвальнікам імпрэзы — дзеткам.

P.S. Да ведама жыхароў Бараўлянаў і Мінска. «Экажыццё» разам з кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і надалей плануе працягваць свае «Лямпавыя сустрэчы». Мяркуецца, што яны будуць праходзіць раз на месяц. Так што сачыце за афішай!

Нагадаем, праект “ЭкаЖыццё” стаў адным з фіналістаў курса Biz4all-2, які паспяхова ажыццяўляецца ў межах праграмы “Інкубатар сацыяльнага прадпрымальніцтва”. Арганізатарам гэтай праграмы з’яўляецца ОДБ Брусель (Бельгія) у партнёрстве з TNU Network University (Нідэрланды) і пры падтрымцы Еўрасаюза.

Сяргей Cалаўёў для budzma.by

[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------