Генрых Далідовіч у праграме "Кантэкст". Глядзеце новы выпуск!



ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" вас чакаюць інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.

У новым выпуску вядоўцы "Кантэксту"  Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака гутараць з празаікам, публіцыстам Генрыхам Вацлававічам Далідовічам. На працягу дзесягоддзяў ён узначальваў часопіс "Маладосць", дзе пачаў друкаваць забароненыя ў Савецкім Саюзе літаратурныя творы. Па драбніцах, у самы неспрыяльны час, збіраў звесткі пра дзеячаў БНР і Заходняй Беларусі. Пра таямніцы архіваў кампартыі, пра "Споведзь" Ларысы Геніюш і феномен Міколы Ермаловіча — у новым выпуску нашай перадачы. 

Будзьце ў "Кантэксце" і далучайцеся да нашага каналу! 


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"