Генрыху Далідовічу — 75!

Генрых Далідовіч
Генрых Вацлававіч Далідовіч нарадзіўся 1 чэрвеня1946 г. у вёсцы Янкавічы Стаўбцоўскага раёна Менскай вобласці ў сям'і каваля.

У 1968 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шабыньскай няпоўнай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1969-1970). Зноў працаваў настаўнікам, а з 1971 г. - завучам у Шабыньскай школе. З 1973 г. - супрацоўнік аддзела прозы часопіса «Полымя», з 1979 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1974 г.

Першае апавяданне надрукаваў у 1966 г. у стаўбцоўскай раённай газеце «Прамень». Выступае ў друку з публіцыстычнымі і крытычнымі артыкуламі, эсэ.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І.Мележа (1988) за раман «Гаспадар-камень».

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць Генрыха Вацлававіча з нагоды юбілею, зычаць яму моцнага здароўя, даўгалецця, бадзёрага настрою, натхнення  на новыя творы і ўдзячных чытачоў!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"