Гронская, Мартысевіч, Раманава — стыпендыяткі імя Магдалены Радзівіл
Дата публікацыі: 07.03.2019
4427

Стыпендыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменніц і перакладчыц, заснаваная Саюзам беларускіх пісьменнікаў у 2017 годзе, прызначаная на творчую працу і ўручаецца раз на год. Узрост аўтарак, намінаваных на яе, не абмяжоўваецца.
Спіс кандыдатак і імёны пераможцаў абіраюцца Радай стыпендыі, у склад якой уваходзяць: Святлана Алексіевіч (старшыня Рады), Уладзімір Арлоў, Алена Макоўская, Барыс Пятровіч (Сачанка), Юлія Чарняўская.
У мінулыя гады стыпендыяткамі станавіліся: Таццяна Барысік, Алена Брава, Вера Бурлак, Ярына Дашына, Наста Кудасава, Дар’я Ліс.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"