“13 гісторый пра мёртвага ката” на Літрадыё

Кiм я хачу быць? У мяне ўвесь час круцiцца адзiн i той жа адказ – але гэты адказ прыдуманы ня мной, а героем Сэлiнджэра. "Я хачу стаць мёртвым катом", – сказаў Сімур бацькам нарачонай, калі яны запыталіся пра яго будучыню. Я таксама хачу сказаць, што буду мёртвым катом, але хіба гэта ня будзе хлусьнёю, Гары? Я ж не бацькам нарачонай буду адказваць, я буду адказваць свайму ўласнаму тату. І як мне сказаць яму – мёртвы кот? Як мне сказаць, што самае бясцэннае ў жыцьці – гэта мёртвы кот, на якога ніхто ніколі ня зможа прызначыць цану. І хіба я змагу перамагчы калі-небудзь свайго ўласнага тату? – я змаўкаю ненадоўга, толькі каб злавіць позірк Гары: ён углядаецца ў аблокі, зноў шукае вецер, і менавіта цяпер ён – я гэта адчуваю – зможа адказаць мне так, як ён адказваў падчас старой дзіцячай гульні ў інь і ян. Я нарэшце пытаю Гары ціха і ўважліва: – Чым мне скончыць апавяданьне, Гары? Што мне адказаць тату?

– Так i скажы яму, – прапаноўвае Гары, – "Я хачу быць мёртвым катом". Пасьля гэтага ён ужо не атрымае над табой перамогi”. (з апавядання “Аблокі”)

Апавяданні Кабала і Мёртвы кот з кнігі “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката” слухайце на Літрадыё.

Наталка Харытанюк

Празаік і эсэістка, суаўтарка калектыўных кніг “Жанчыны выходзяць з-пад кантролю”, “Пакахай мяне, калі ласка”, “In Вільня Veritas”. У 2010 г. выйшаў яе першы зборнік апавяданняў пад назвай “Трынаццаць гісторый пра мёртвага ката”, які быў прызнаны лепшым ў намінацыі “Проза” на літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча “Дэбют” (2011).

На сёння сайт Беларускага літаратурнага радыё змяшчае творы ў аўдыёзапісах больш як пяцідзесяці паэтаў, празаікаў і перакладчыкаў.

Паводле прэс-рэліза

Прэсавая служба СБП