75-ы «Дзеяслоў» у Гомелі
Анатоль Івашчанка
Паэт Анатоль Івашчанка распавёў пра змест і агульны настрой нумару, а таксама выканаў песні з дзеяслоўскай Анталогіі перакладаў расійскай рок-паэзіі. Да яго далучыўся паэт і музыка Уладзімір Дрындрожык, які праспяваў некалькі песень: па-ўкраінску і ў перакладах на беларускую.
Паэт Сяржук Сыс падзяліўся з чытачамі-землякамі радасцю ад сустрэчы з горадам, які даўно зрабіўся для яго родным, і прачытаў колькі вершаў і замалёвак. Пэўныя паралелі між Гомелем і Менскам прапанаваў слухачам адшукаць у сваіх вершах і паэт Антон Рудак.
На сустрэчы ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце былі прывітаныя таксама студэнкі і магістранткі – аўтаркі рэцэнзій, апублікаваных у прэзентаваным нумары.
Публіка з зацікаўленасцю сачыла за выступоўцамі, адрасуючы ім мноства пытанняў як у вуснай, так і пісьмовай форме. Выступоўцы адказвалі шчыра і з гумарам, а напрыканцы аўтары найлепшых пытанняў атрымалі каштоўныя падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Выступае Сяржук Сыс
Уладзімір Дрындрожык і Анатоль Івашчанка
Анатоль Івашчанка
Уладзімір Дрындрожык
Антон Рудак
budzma.by