Ігару Сідаруку — 55!

Ігар Сідарук, фота svaboda.org
Сёння святкуе дзень нараджэння беларускі пісьменнік, драматург, фатограф Ігар Сідарук.

Ігар Хведаравіч Сідарук нарадзіўся 23 ліпеня 1964 года ў Кобрыне. Скончыў філалагічны факультэт БДУ ў 1986 годзе. Паспрабаваў сябе ад заліўшчыка гарачага металу да карэспандэнта незалежнай прэсы. Працаваў загадчыкам літаратурнай часткі Брэсцкага тэатра лялек. Аўтар паэтычных зборнікаў «Чарнабел», «Саната Арганата», «Моўкнасьць», зборніка прозы «Квадратная варона», кнігі для дзяцей «Павучальныя гісторыі дзядзечкі Сіда Рука» і каля 20 п’ес, пераважна дзіцячых. Найбольш вядомая п’еса Ігара Сідарука «Галава», якая пабачыла свет у маі 1992 года на сцэне Тэатра нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна» ў пастаноўцы вядомага нацыянальнага рэжысёра Валерыя Мазынскага.

Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуе Ігара Хведаравіча з днём нараджэння і зычыць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя творы!


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"