Ірына Багдановіч: «Мой клопат – вяртанне Габрыэлі Пузыні»

Ірына Багдановіч. Фота: Андрэй Панямонаў
Паэтка, літаратуразнаўца Ірына Багдановіч вядомая сваімі цікавымі, адметнымі даследаваннямі беларускай літаратуры. Бадай самая вядомая яе манаграфія, якая выйшла кнігай –  гэта «Авангард і традыцыя: беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння».

Апошнім часам даследчыца занятая вяртаннем у беларускі культурны кантэкст польскамоўнай паэткі, пісьменніцы і мемуарысткі Габрыэлі Пузыні.

– Зараз сваю творчую задачу сапраўды бачу больш у тым, каб праз пераклад паказаць хараство той нашай недавыяўленнай спадчыны, якую мы маем, на якую мы багатыя, якую камусьці трэба прэзентаваць. Прынамсі, маю на ўвазе, што цяпер мая любоў і мой клопат – гэта вяртанне Габрыэлі Пузыні, яе імя, яе паэзіі, яе прозы, яе ўспамінаў сённяшняму беларускаму чытачу.

Летась намаганнямі Ірыны Багдановіч выйшаў зборнік вершаў Габрыэлі Пузыні «Струмень любові».

Цалкам гутарку з даследчыцай можна паслухаць тут.

Радыё Рацыя