Навіны

Іван Міхайлавіч Мельнічук, фота pinsklib.by
15 верасня споўнілася 80 год Івану Міхайлавічу Мельнічуку, вядомаму пісьменніку Берасцейшчыны.

Іван Міхайлавіч Мельнічук нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава, што ля горада Бяла-Падляска Люблінскага ваяводства (Польшча). У 1944 годзе, пасля вызвалення Прыбужжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, бацька разам з вялікай сям’ёй, у якой нарадзіліся чатыры хлопчыкі і тры дзяўчынкі, пераехаў спачатку на Украіну, а затым – на Беларусь і пасяліўся на радзіме прадзедаў у вёсцы Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. Тут і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.

У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі», і быў прэміраваны цэлым стосам кніг. Перамога акрыліла маладога аўтара, і ён з натхненнем узяўся за стварэнне новых вершаў.

За пятнаццаць кіламетраў дабіраўся ў Воўчынскую дзесяцігодку, а пасля яе заканчэння (1956) год адпрацаваў у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі. Затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, працягваў пісаць і друкавацца. Цікаўны розум, працаздольнасць, шырату душы Івана Мельнічука заўважылі і ацанілі яго аднакурснік Мікола Купрэеў, выкладчык Уладзімір Андрэевіч Калеснік, брэсцкі паэт Мікола Засім. У 1961 годзе, калі Іван Мельнічук вучыўся на чацвёртым курсе, яго запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»). Так пачалася яго журналісцкая кар’ера.

Пасля заканчэння інстытута і службы ў арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама. Праца ў сур’ёзных арганізацыях не перашкаджала творчай дзейнасці, хоць свае вершы, адрасаваныя ў асноўным дзецям, Іван Міхайлавіч мала каму паказваў.

У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 – «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки – добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а нядаўна – «Чудеса в решете» і «Гасцінец» (абедзве 2014 г.). Піша пераважна на рускай мове. Вершы Івана Мельнічука адзначаюцца яркай вобразнасцю, даступнай дзіцячаму ўспрыманню, гукавой суладнасцю. Яны дапамагаюць дзецям пазнаць навакальны свет, яго хараство.

Зараз Іван Міхайлавіч працягвае сваю актыўную літаратурную і грамадскую дзейнасць. Доўгі час ён з’яўляўся старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Член рэдкалегіі літаратурнага альманаха “Жырандоля”.


Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць паважанага Івана Міхайлавіча з юбілеем і зычаць моцнага здароўя, бадзёрага настрою, натхнення на новыя кнігі!



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------