Івану Штэйнеру — 65!
Дата публікацыі: 10.09.2018
6314

З 1978 года ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Закончыў аспірантуру, абараніў кандыдацкую (1982) і доктарскую (1994) дысертацыі па гісторыі і тэорыі балады і славянскіх паэтычных узаемасувязях. З 1983 года — загадчык кафедры беларускай літаратуры. У 1995 атрымаў вучонае званне прафесара, у гэтым жа годзе абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі.
Мае больш 200 навуковых прац, з якіх звыш 20 манаграфій і калектыўных зборнікаў, 4 метадычныя дапаможнікі, 1 вучэбны дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дваццаць пяць гадоў з'яўляецца галоўным рэдактарам навуковага зборніка «Беларуская літаратура». Пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным ўдзеле падрыхтаваны цыкл кніг, прысвечаных культуры Мазыра, Светлагорска, Рэчыцы (апошнія — да Рэспубліканскага свята «Дажынкі»). Звыш 25 гадоў узначальвае навукова-педагагічную школу «Рэгіянальны, агульнанацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры і фальклоры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце».
За перыяд 2000—2008 гг. пад кіраўніцтвам Штэйнера былі падрыхтаваны і абаранілі кандыдацкія дысертацыі 8 аспірантаў. Навуковыя работы яго аспірантаў Ю. Я. Сальнікавай. (2000) і М. М. Воінавай-Страха (2007) былі прызнаны лепшымі навуковымі даследаваннямі маладых вучоных рэспублікі па гуманітарных дысцыплінах і атрымалі прэмію Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны ж былі ўдастоены званняў лаўрэатаў рэспубліканскага конкурса студэнцкіх і аспіранцкіх навуковых работ.
З'яўляецца членам рэдакцыйных калегій газеты творчай інтэлігенцыі Беларусі «Літаратура і Мастацтва» і 5 навуковых часопісаў, тры з якіх — рэспубліканскія. З'яўляецца членам 2-х спецыялізаваных саветаў па абаронах доктарскіх дысертацый, рэгулярна выступае ў якасці афіцыйнага апанента на абаронах кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый.
2 верасня 2011 года дэбютаваў ў якасці пісьменніка, пад псеўданімам Іван Прылуцкі (па прозвішчы старажытнага шляхецкага роду Прылуцкіх да якога ён належыць). Прэзентаваў сваю кнігу «Мудрости зачало и конецъ…: драма» (Мн., 2011)
Рада і Сакратарыят ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" шчыра віншуюць даўняга сябра нашай арганізацыі з днём нараджэння і зычаць добрага настрою, натхнення на новыя кнігі і моцнага здароўя!
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"