Навіны

Зміцер Дашкевіч, фота: svaboda.org

— Зміцер, вы заўсёды вылучаліся актыўнасцю ў самых розных акцыях і праектах, збіралі подпісы, удзельнічалі і арганізоўвалі самыя розныя пратэсты. Але такое ўражанне, што на сёння вы ў сваёй грамадска-палітычнай дзейнасці засяродзіліся выключна на курапацкай варце.

— Мне здаецца, што, апроч Курапатаў, на сёння ў мяне асабіста ні на што іншае не было б сілаў, ды і жадання. Курапаты — гэта тая тэма, якая пры ўсёй цяжкасці і відавочнай безвыніковасці ня можа пакінуць цябе абыякавым. Яна падымае цябе нават тады, калі б ты не хацеў падымацца. Я лічу, яна ў Беларусь на сённяшні дзень самая важная і ў духоўным плане, і ў палітычным.

Тое, як мы жывём, сталася вынікам таго, што не адбылася дэкамунізацыя ў 90-я гады. Нешта недарабіў нацыянальны рух пасля развалу СССР. Прыйшоў чалавек, яшчэ горшы за камуністаў. Узяў самае горшае ад камуністычнай мадэлі, можа, нешта горшае ад Захаду, і будуе нейкі сімбіёз ці то рынкавай эканомікі, ці то камуністычнай аўтакратыі. І пакуль не адбудзецца пакаяння ў злачынствах камунізму, мы так і будзем жыць.

І таму я, наколькі мне дазваляюць сілы і магчымасці, стаю ў Курапатах. 29 кастрычніка мы ўжо трэці раз рыхтуем «Ноч расстраляных паэтаў».

— Як гэта будзе выглядаць на гэты раз? Ёсць нейкія адрозненні, ці форма правядзення ўжо ўсталявалася і няма сэнсу нешта мяняць і дадаваць?

— Фармат той самы. Сціпла, годна чытаем творы паэтаў, гучаць спевы, выступы. А 20-й гадзіне пачатак у Курапатах, на Галгофе, дзея будзе працягвацца 2-3 гадзіны. Гэта не палітычная падзея, не мітынг, — гэта ўшанаванне памяці нявінна забітых. Гэта ўшанаванне памяці патрыётаў, уся віна якіх была ў тым, што ім «сняцца сны аб Беларусі», як пісаў класік.

— Курапаты, безумоўна, важная тэма — і ў маральным, і ў палітычным, і ў сакральным сэнсе. Але значна большую частку беларусаў хвалюе пагроза незалежнасці Беларусі, якая, на думку многіх, цяпер абвастрылася. Некаторыя палітыкі ўжо прапануюць рыхтаваць масавую акцыю пратэсту супраць інтэграцыі, у абарону незалежнасці. Ці збіраецеся вы браць у гэтым удзел?

— Мне здаецца, што зашмат пустой балбатні, якая ў некаторых актывістаў часам пераходзіць у істэрыку. Пагроза расейскай імперыі была, ёсць, і напэўна яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці?

І я зразумеў, што адны людзі сыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але яна ёсць.

І ёсць людзі, якія разважаюць, што Беларусь — гэта збег нейкіх абставінаў і акалічнасцяў, і таму трэба кідацца ўправа і ўлева, каб знайсці тых, хто нас падтрымае. То Расея саюзніца, то Нямеччына, то яшчэ нехта. Калі ты не перакананы, што Беларусь ёсць, была і будзе (а такую перакананасць можа даць толькі Бог), то ты ўвесь час будзеш турбавацца і кідацца справа ўлева і крычаць: «Страта незалежнасці, нам усім хана!»

Кожны патрыёт мае самую магутную і простую зброю. Трэба проста размаўляць па-беларуску, паўсюль.


Другая праблема — безумоўна, існуе пагроза ад расейскай імперыі. І што нам варта рабіць, каб яе мінімізаваць? Я лічу, што кожны патрыёт мае самую магутную і простую зброю. Дзеля яе ня трэба садзіцца ў турмы, ня трэба пісаць прасціны тэкстаў, відэазвароты, ствараць новыя арганізацыі, рухі, кааліцыі. Трэба проста размаўляць па-беларуску, паўсюль. А ня толькі з карэспандэнтам Радыё Свабода. Выйшаў у краму — і гавары па-беларуску.

Радыё Свабода
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------