"Маё шчаслівае жыццё" цяпер па-беларуску

Серыя "Каляровы ровар" папоўнілася новай кніжкай. Гэта "Маё шчаслівае жыццё" Роўз Лагеркранц і Эвы Эрыксан у перакладзе Надзеі Кандрусевіч. Кніга пабачыла свет у выдавецтве KOSKA. 

Маленькая дзяўчынка Дзюнэ ведае, што ейнае жыццё  – самае шчаслівае, бо яна мае добрую сям'ю, сапраўдную сяброўку і шмат цудоўных успамінаў. Праўда жыццё не заўжды бывае добрым нават да маленькіх дзяцей. Але мудрая Дзюнэ ведае, як знайсці ў сабе сілы і пераадолець усе цяжкасці. 

Добрая кніжка пра сапраўдную каштоўнасць простых рэчаў.

Аб аўтарках:

Роўз Лагеркранц з 70-х гадоў піша дзіцячую літаратуру, самыя вядомыя кніжкі: "Лета Туле", "Маё сэрца скача і смяецца", "Ты для мяне - усё!", "Зорачка для Метэмборга" ды інш. 
За сваю творчасць Роўз не раз атрымоўвала ўзнагароды: Аўгустоўскую прэмію ("Дзяўчынка, якая не хацела цалавацца"), прэмію Астрыд Ліндгрэн і медаль Нільса Хольгерсана. 

Эва Эрыксан  – ілюстратарка і пісьменніца. Афармляла кнігі Барбу Ліндгрэн, Роўз Лагеркранц, Ульфа Нільсана ды інш., лаўрэатка шматлікіх прэмій (Аціліі Адэльборг, BMF ды інш.) 


Саюз беларускіх пісьменнікаў