"Маё шчаслівае жыццё" цяпер па-беларуску
Дата публікацыі: 09.10.2019
4109

Маленькая дзяўчынка Дзюнэ ведае, што ейнае жыццё – самае шчаслівае, бо яна мае добрую сям'ю, сапраўдную сяброўку і шмат цудоўных успамінаў. Праўда жыццё не заўжды бывае добрым нават да маленькіх дзяцей. Але мудрая Дзюнэ ведае, як знайсці ў сабе сілы і пераадолець усе цяжкасці.
Добрая кніжка пра сапраўдную каштоўнасць простых рэчаў.
Аб аўтарках:
Роўз Лагеркранц з 70-х гадоў піша дзіцячую літаратуру, самыя вядомыя кніжкі: "Лета Туле", "Маё сэрца скача і смяецца", "Ты для мяне - усё!", "Зорачка для Метэмборга" ды інш.
За сваю творчасць Роўз не раз атрымоўвала ўзнагароды: Аўгустоўскую прэмію ("Дзяўчынка, якая не хацела цалавацца"), прэмію Астрыд Ліндгрэн і медаль Нільса Хольгерсана.
Эва Эрыксан – ілюстратарка і пісьменніца. Афармляла кнігі Барбу Ліндгрэн, Роўз Лагеркранц, Ульфа Нільсана ды інш., лаўрэатка шматлікіх прэмій (Аціліі Адэльборг, BMF ды інш.)
Саюз беларускіх пісьменнікаў