Кастрычніцкая "Літаратурная Беларусь" — пампуй бясплатна! (+PDF)

Пабачыла свет кастрычніцкая "Літаратурная Беларусь", наш традыцыйны штомесячны выпуск-дадатак да газеты "Новы Час".


У нумары:


ЕЎРАПОГЛЯД: пра што пішуць сучасныя еўрапейскія творцы

СУМЕЖЖА: Алесь РАЗАНАЎ, «Галасы з Літвы»

ПРОЗА: новыя фрэскі Барыса ПЯТРОВІЧА

ПАЭЗІЯ: вершаваныя нізкі Людмілы СІМАНЁНАК і Наталлі БОНДАР-ГАЛАВАЧ

ШКАЛЯРЫЙ: чарговыя апавяданні з будучай кнігі Уладзіміра АРЛОВА і Паўла ТАТАРНІКАВА «Айчына: маляўнічая гісторыя»

ПЕРАКЛАД: апавяданне лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі па літаратуры Вольгі ТАКАРЧУК «Ігра на некалькiх барабанах»

КРЫТЫКА: агляд новых кніжных выданняў

СВЕТ: навіны замежнага літаратурнага жыцця


Спампаваць нумар (2,21 Mb)


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"