Навіны

Спачатку чалавек спрабаваў патлумачыць свет. Курка-дэміург знесла яйка – сусвет з жыццядайным свяцілам усярэдзіне. Людзі яго знішчыць не змаглі, але ў пэўны момант праява хаосу, істота з цёмнага свету разбурае гармонію.

Казка – чысты ўзор паэзіі. Шчыльнасць сімвалаў і сэнсаў, архетыпы ў дзеянні, яскравы погляд на свет.

Час ішоў, людзі драбнелі, сусвет звузіўся да роднага сяла. У сяле жылі багацеі і нішчымнікі. У багатых – сіла, у жабрака – востры язык. Аднак язык мае ўласцівасць даводзіць свайго ўладальніка да трагічнага фіналу. Тады чалавек перавёў рэчаіснасць на рэйкі іншаказальнасці. Казка з ключа да светабудовы ператварылася ў зброю сатыры.

Казка як помста, як псіхалагічная разгрузка, як магчымасцць стварыць лепшы свет. Усё, чаго не хапае тут і цяпер, на што не стае адвагі – у казцы. Самая сапраўдная панацэя, універсальны сродак. З казкі, як з таго залатога яйка, вылузнулася літаратура – ад байкі да эпасу і паэмы.

Пры ўсім багацці жанраў, чаму аўтары звяртаюцца да казкі сёння?

Уласна, менавіта гэта мяне найбольш цікавіць, калі казаць пра кнігу Адама Глобуса “Казкі сталічныя”.

Паверхневыя матывы бачныя ўжо ў анатацыі. “Дзіўныя падзеі адбываюцца ў Парыжы, Вільні, Мінску. Пісьменніку пашанцавала, і ён змог пажыць і папрацаваць у гэтых цудоўных сталіцах”.

Тут усё зразумела. Кніга – дакументальнае пацверджанне таму, што аўтар у Парыжы быў. Вы паказваеце фоткі з адпачынку – Адам Глобус публікуе тэксты. І Вільня... Любоў да Вільні мусіць выказаць кожны беларус. Іначай не трапіш да Тараса на Парнас.

“У дадатку Глобус змясціў казкі пра мастакоў віцебскай школы і неверагодныя гісторыі пра іх таленавітыя творы”. Глобус і мастакі – асобная тэма. Пяшчотныя стасункі з калегамі – надзвычай багатая глеба для творчасці, гэта ўсе ведаюць. І вось дзіва: Глобус не пераходзіць на асобы. Ён піша пра творы. Злавіў асацыяцыю – раскруціў – напісаў. У дадатках вы знойдзеце літаратурнае асэнсаванне карцін Цэслера, Войніча, Вашкевіча і асабліва – Малевіча.

У казак Адама Глобуса некалькі вызначальных рысаў: акцэнт на колеры; падкрэсленая, нават карыкатурная беларускасць персанажаў; ухіл да дзіцячых страшылак; іронія, якая крыху не дайшла да абсурду.

Колеры. Іх наяўнасць у казках не здзіўляе. Курка рабая, яйка залатое, кветка пунцовая. Колеры існавалі задоўга да чалавека, так што без іх у пабудове мадэлі свету не абысціся. Паглядзіце на вокладку кнігі: найперш мы бачым колер, і толькі пасля – горад.

Колеры Глобуса – базавыя: чорны, чырвоны, белы. Шмат золата. Дадамо сіні і зялёны. І самы папулярны – шэры. Галоўны колер кнігі, зазвычай ён характарызуе не прадмет, а персанажа. На першы погляд, намёк празрысты: сярэдні чалавек, незаўважны, нецікавы. Але насамрэч шэры колер – гэта спалучэнне трох асноўных: чырвонага, зялёнага і сіняга. Карацей, у ціхім віры... Дзівосныя прыгоды шараговых людзей (чым і ёсць “Казкі”) гэта ілюструюць.

Казка не абыходзіцца без чароўнага прадмета. Цяпер гэта закон жанру, але адпачатку, як мне думаецца, такі артэфакт выконваў ролю Невытлумачальнага, таго алагічнага, інтуітыўнага і выпадковага, што раз-пораз дае пра сябе ведаць. Уласна, любы чароўны артэфакт – прадметнае выяўленне хаосу. Ну й патаемная мара казачніка. Хто не хоча займець гаманец, у якім ніколі не заканчваюцца грошы?..

Якія прадметы выкарыстоўвае Глобус? Ёсць традыцыйныя для казкі галаўныя ўборы, якія пераносяць чалавека ў прасторы, прадметы адзення, якія надаюць незвычайную сілу. Ёсць чароўная шафа – дзверы між светамі. Часта выкарыстоўваецца сюжэт, у якім выпрабоўваюць героя: спакусіўся на рэч – нясеш пакаранне, не – трымай пернік (які можа аказацца горкім).

Цудоўна артэфакт дапамагае здабыць жаданае, але заўжды ёсць “але”. Гэтым разам – простая ісціна, што ўсё мусіць быць у меру. Людзям усяго мала, таму фінал прадказальны: плач каля разбітага карыта. Свядома ці не, Глобус застаецца верны хрысціянскай маралі: сувязь з іншасветам – злачынная. Матэрыяльныя выгоды, здабытыя праз вядзьмарства і ўсё такое, выходзяць бокам. Думаецца, гэта адбітак падсвядомага, перанятага з паветрам культуры, у якой аўтар жыве. Просты шлях – заганны! Сыр – у мышалоўцы. Распранайся і працуй.

Ёсць тут казкі пра легендарную мінуўшчыну, але цікавейшыя – пра маленькага чалавека і яго дачыненні з чортам. Гэта гісторыі пра людзей, якія змагаюцца з будзённасцю і ўласнымі заганамі, а калі й выйграюць, то нейкім цудам. Цуд – ці не на гэта спадзяюцца беларусы, збольшага пасіўныя і наіўныя. Нацыя дзяцей, яуім усе вінныя. Паглядзіце на імёны: Сымон Зыль, Мінай Глыж, Ада Завала, Мадлен Курка, Франсуаза Лось, Эміль Верабей, П’ер Гусак, Энцяляхій Бохан, Ясь Гавяда, Разалія Гуд… Недарэчныя, пацешныя. Уласна, ці не для таго і пісаліся “Казкі сталічныя”, каб на фоне дзівосаў чорным вугалем акрэсліць межы быцця шэрай масы?..

Рабацягі з заводаў, мастакі, серыя мышкі ў пошуках ежы і шчасця, сумныя п’янюгі, нават змагары за архітэктурную спадчыну. У асобных выпадках можна пазнаць сучаснікаў. Калі й не, у кожнага героя ёсць прататып. Гэта адчуваецца, хоць наўпроставых спасылак аўтар не дае. Уласна, Адам Глобус у сваіх “Казках” працягвае “сУчаснікаў”. Толькі антураж мяняецца.

Ёсць таксама водгукі “Дамавікамерона”. Найперш – у крымінальных гісторыях, якія зусім не казкі, а страшылкі. Жудасці, даведзеныя да гратэску, і праз тое зусім нястрашныя. Без ацэнак і эмоцый, абсалютна абыякава, апісваюцца крывавыя падрабязнасці. Праўда, усё гэта было прыкольна ў 90-я, у часы “Дамавікамерона”. Цяпер – незразумела нашто. Як анекдот, расказаны дзясяты раз.Як жарты пра постмадэрнізм. Аўтар іранізуе, стварае камічныя сітуацыі, зводзячы высокае і нізкае (стары, як свет, сюжэт ці архетып ва ўмовах дробязнага), але ўсё гэта больш не працуе. Не бянтэжыць, не дзівіць, не смяшыць. Прыём састарэў.

І пры ўсім пры тым у “Казках” Глобуса адчуваецца такое нясмелае, кранальнае жаданне давесці, што дабро перамагае. Нават не чытачу – найперш сабе. Стомлены ад уласнага дробнага хуліганства, шукае светлага, добрага, вечнага.

А не атрымліваецца. Казкі з хэпі-эндам гучаць непераканаўча. Жаданне сцвердзіць простыя ісціны сутыкнулася з іранічным поглядам на свет і людзей, які, бы той талент, не прап’еш. Якое жыццё – такія і казкі: альбо фальшывыя да непамыснага, альбо сумныя. Фальшывіць Адам Глобус не можа. Вось і атрымалі – гісторыі пра людзей, якім не дапаможа нават цуд.


Наста Грышчук, для lit-bel.org


[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------