ХІІ Фэст аднаго верша запрашае да ўдзелу

Георгiй Барташ, Літаратурнае аб'яднанне «Майстэрня. пр. Незалежнасці, 43» запрашае да ўдзелу ў 12-м Фестывалі Аднаго Верша.

Вершы прымаюцца да 31 студзеня 2020 года.

Мова: любая.

Для ўдзелу у фестывалі неабходна на адрас: dorefa@yandex.ru даслаць (з пазнакай “фэст”) ліст, які змяшчае:

1) верш на зімовую, калядную або навагоднюю тэматыку;
2) псеўданім, пад якім ваш тэкст будзе прадстаўлены журы;
3) вашыя імя, прозвішча, горад, краіну, нумар хатняга і мабільнага тэлефонаў, e-mail (дасылаць хатні адрас не трэба).

Фінальны вечар Фэсту адбудзецца 16 лютага 2020 г., у межах Міжнароднага паэтычнага фестывалю "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановiча, 7а).

Уваход вольны.




Паводле прэс-рэлізу