Хваля міжнароднай салідарнасці: дзясяткі краін свету адгукнуліся на наш заклік
Дата публікацыі: 21.08.2020
3889

фота: https://tonkon.com/
Пасля заявы Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады многія краіны свету адгукнуліся на заклік салідарнасці з Беларуссю.
- Федэрацыя Еўрапейскіх Выдаўцоў (FEP) распаўсюдзіла зварот пра Салідарнасць з Беларуссю сярод сваіх чальцоў;
- ACE (Асацыяцыя пісьменнікаў Іспаніі) распаўсюдзіла сярод сяброў арганізацыі зварот Саюза беларускіх пісьменнікаў;
- SYNDIKAT (пісьменніцкая арганізацыя аўтараў дэтэктываў, якая аб’ядноўвае 750 чальцоў з Нямеччыны, Аўстрыі і Швейцарыі) таксама распаўсюдзіла інфармацыю пра беларускі пратэстны рух для ўсіх сябраў суполкі;
- Нямецкі прафсаюз “Verdi”, другая па колькасці сяброў арганізацыя ў Нямечынне (каля 3 мільёнаў чальцоў) звярнулася да міністра замежных спраў Нямеччыны з адкрытым лістом, патрабуючы ўвагі да праяваў гвалту ў Беларусі;
- Французскі анлайн-часопіс Actualitte апублікаваў заяву ЕВЦ і Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Нямецкі партал для кніжнай прамысловасці Börsenblatt выказаў салідарнасць з беларускімі творцамі і апублікаваў зварот Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады і СБП.
- Аб'яднанне венгерскіх аўтараў звярнулася з адкрытым лістом да свайго міністра замежных справаў з асуджэннем гвалту і патрабаваннем прадставіць прамую і канкрэтную дапамогу беларусам, якія пацярпелі падчас мірных акцый, а таксама падтрымаць супрацоўніцтва з Саюзам беларускіх пісьменнікаў.
- Autorenwelt надрукавала заяву Еўрапейскай Пісьменніцкай Рады і Саюза беларускіх пісьменнікаў;
- Усе 6 нарвежскіх аб'яднанняў літаратараў выступілі з супольнай заявай.
- У Даніі дэлегацыя з 10 культурных інстытуцый будзе мець сустрэчу з міністрам замежных спраў, з мэтай інфармавання, узмацнення камунікацыі і партнёрства з беларускімі недзяржаўнымі арганізацыямі ў перыяд рэпрэсій.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"