Кітайская пісьменніцкая дэлегацыя ў Мінску

21 кастрычніка ў Мінску адбылася працоўная сустрэча кіраўніцтва ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» з дэлегацыяй Сычуаньскага аддзялення Саюза пісьменнікаў КНР. Прадстаўнікі найбуйнейшай філіі пісьменніцкай арганізацыі Кітая наведалі Беларусь з мэтай паглыблення творчага супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. Паводле дасягнутай дамоўленасці запланаваная праца над перакладамі і выданнем беларускіх і кітайскіх аўтараў.
З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел старшыня Саюза Барыс Пятровіч, першы намеснік Алесь Пашкевіч, намеснік старшыні Усевалад Сцебурака, сакратарка Сюзана Паўкштэла. У складзе кітайскай дэлегацыі былі: пастаянны віцэ-прэзідэнт Сычуаньскага аддзялення Хоў Чжы Мінг, віцэ-прэзідэнт і галоўны рэдактар часопіса паэзіі «Зорка» Гон Чэ Мін, віцэ-прэзідэнт і галоўны рэдактар часопіса «Сычуаньская літаратура» Лу Уэ Чан, рэктар інстытута гуманітарных навук «Ба Цзынь» Чжао Чжы.
Пасля знаёмства і абмеркавання працоўных пытанняў старшыня ГА «СБП» Барыс Пятровіч і кіраўнік кітайскай дэлегацыі Хоў Джы Мінг падпісалі Пагадненне аб супрацы.
Саюз беларускіх пісьменнікаў