Кніга аднаго верша

Фрагмент кнігі
Дзмітры Строцаў разам з мастачкамі Таццянай Сяргеевай і Дар’ей Яржамбек стварылі вельмі незвычайную кнігу.
Па-першае, гэта кніга ўсяго аднаго верша, а па-другое, гэта кніга – карціна.

Пецярбургская мастачка Таццяна Сяргеева літаральна напісала гэтую кнігу фарбамі на палатне – не толькі ілюстрацыі, але і сам верш.

Макет кнігі быў падрыхтаваны дызайнеркай Дар'яй Яржамбек такім чынам, каб максімальна перадаць у афсетным друку жывапісныя асаблівасці твора.

Вось што кажа Дзмітры Строцаў пра сваю кніу:

Верш «Отец и сын» быў напісаны на замову, як закадравы тэкст да мультфільма. Так склалася, што фільм выпусцілі без закадравага тэксту, а ў мяне застаўся верш, адзін з галоўных у маім жыцці. І я яго, як напісаў для фільма, так больш і не рэдагаваў.
Мяне заўсёды не пакідала пачуццё, што вершы просяць аб малюнку, што ім патрэбны візуальны дыялог, бо яны складаліся ў карцінку. І я адважыўся на кнігу аднаго верша, на кнігу, якая будзе проста намаляваная для «Отца и сына».

Замовіць кнігу можна на сайце Ulej.by 

ulej.by