Навіны
Вандроўная Кнігарня — праект, ініцыяваны Літаратурным домам Логвінаў з мэтай пашырэння сучаснай беларускай літаратуры і іншаземнай літаратуры на беларускай мове ў малых гарадах, мястэчках і вёсках.
Як?
Цэлы год аўтамабіль, наладаваны кнігамі, будзе наведваць абласныя і раённыя цэнтры, пасёлкі і вёскі, у якіх адсутнічаюць бібліятэкі, адчуваецца нястача найноўшых выданняў, а таксама не сфармаваная інфраструктура для людзей з інваліднасцю.
Што?
У праграме праекту публічныя дыскусіі з сучаснымі літаратарамі, творчыя сустрэчы з партнёрамі з мастацкіх, тэатральных, медыйных і іншых крэатыўных галін, аўтарскія чытанні і воркшопы па крэатыўным пісьме, а таксама праграмы для дзяцей і музычныя выступы.
Калі?
Верасень 2019 – Верасень 2020
Дзе?
Сачыце за праграмай на сайце Кнігарні Логвінаў, а таксама ў сацыяльных сетках.
Навошта?
Праект Вандроўная Кнігарня натхнёны амерыканскай традыцыяй перасоўных бібліятэк, якія сталі сёння неад’емнай часткай сусветнай кніжнай культуры. Як і нашы заходнія калегі, мы мяркуем, што літаратура і чытанне з’яўляюцца не толькі арганічным складнікам асабістага вопыту кожнага, але і абавязковым элементам грамадскага жыцця краіны. Менавіта калектыўнае вымярэнне дазваляе раскрыць патэнцыял літаратуры як генератара меркаванняў, агучванне і абмеркаванне якіх выклікае рэзананс. Гарантам поспеху гэтага працэсу з’яўляецца ідэйны пасярэднік — публічная прастора, якая фармуе цікавасць да перфарматыўных аспектаў чытання, спрыяе дыялогу паміж рознымі гульцамі культурнага поля і развівае звычку крытычнага стаўлення да рэчаіснасці.
У апошнія гады ў Беларусі актыўна асвойваюцца механізмы і інструменты стварэння падобных прастор. Аднак такі фармат арганізуецца пераважна ў сталіцы і не мяркуе стымуляцыю цікавасці да чытання. Такім чынам, літаратура выпадае са слоўніка штодзённасці, а жыхары рэгіёнаў застаюцца выключанымі з публічных дыскусій. Менавіта гэты прабел імкнецца запоўніць праект Вандроўная Кнігарня.
Наша мэта ў тым, каб забяспечыць усіх ахвочых месцам, дзе ў нефармальнай атмасферы можна абмеркаваць прачытанае і напісанае.
Вандроўная Кнігарня — гэта перасоўная публічная прастора, здольная аб’яднаць вакол сябе творчыя і інтэлектуальныя сілы. Арэна для дэбатаў, абмеркаванняў і крэатыўных практык, Вандроўная Кнігарня — гэта незалежны і аднаўляльны рэсурс для пошуку рашэнняў актуальных праблем сучаснасці.
Логвінаў[TypeError] count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50 #0: include /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #3: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515 #5: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #6: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #7: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #8: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16 #9: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790 #10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885 #11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784 #12: CBitrixComponent->showComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724 #13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336 #14: include(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615 #15: CBitrixComponent->__includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692 #16: CBitrixComponent->includeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195 #17: CAllMain->IncludeComponent /mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107 #18: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184 #19: include_once(string) /mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2 ----------