Літаратурны краўдфандынг

Краўдфандынг – добры спосаб спрычыніцца да цікавых праектаў і да з’яўлення кніг.
Вось некалькі файных выданняў, якія варта падтрымаць, а заадно і займець у сваёй бібліятэцы.
1. «Балтыйскія шкарпэткі», Сяргей Календа.
«Балтыйскія шкарпэткі» — гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы.
Сяргей Календа з'яўляецца аўтарам не толькі саміх гісторый, але і ілюстрацый да кнігі.
У гэтай кнізе я імкнуўся балансаваць на мяжы міфалогіі, казачнасці ды містыкі, кожная гісторыя апавядае ўласныя страхі ды жаданні, і з кожнай казкай чытач будзе расці — тое, што турбуе ў дзесяць гадоў, паступова заменяць падлеткавыя праблемы.

Падтрымаць кнігу можа тут.
2. «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», укл. Антон Францішак Брыль.
«Вядзьмар, які рабіўся ваўком» — гэта трыццаць беларускіх казак з класічных збораў этнографаў XIX-XX стст. Паўла Шэйна, Еўдакіма Раманава, Міхала Федароўскага і Уладзіслава Вярыгі. Для гэтага выдання іх адабраў і апрацаваў па-новаму Антон Францішак Брыль. Непаўторныя ілюстрацыі да кнігі зрабіў знакаміты мастак Валерый Славук.
Я імкнуўся паказаць чытачам стыль і жывы голас беларускай казкі. Згладжваючы няроўныя ці цяжка зразумелыя месцы ў запісах, я стараўся не прыводзіць іх усё ж да стэрыльнай літаратурнасці, не заглушаць цалкам голас расказчыка — а саміх расказчыкаў, дзе яны вядомыя, называць па імёнах
кажа ўкладальнік.
Падтрымаць кнігу можна тут.
3. «Калядны Гном для Фіндуса», Свэн Нурдквіст (пераклад Надзеі Кандрусевіч).
Гэта сапраўдная адвэнт-кніга для дзетак, якая складаецца з 17 частак. Што можа быць лепш зімовымі вечарамі напярэдадні Калядаў, чым утульна ўладкавацца са сваімі дзеткамі пад коўдрай з кубачкам какавы і чытаць гісторыі пра любімых герояў?
Кніга ўжо сабрала неабходную суму і нават пайшла ў друк, але яшчэ можна паспець замовіць яе па ніжэйшым кошце і атрымаць раней, чым яна з’явіцца ў кнігарнях.
Замовіць кнігу можна тут.
4. «Бойня №5, або Крыжовы паход дзетак», Курт Вонэгут (пераклад Паўла Касцюкевіча).
Ахвяруючы на гэтую кнігу, вы ахвяруеце на праект у цэлым, бо ўсе атрыманыя грошы ідуць на развіццё ўсёй серыі «Амерыканка».аб'яднаць творы культавых пісьменнікаў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць.
Ёсць яшчэ шэсць дзён, каб падтрымаць праект і атрымаць кнігі серыі па зменшаным кошце.
Падтрымаць «Амерыканку» можна тут.
Ганна Кавалёва з ulej.by