Красавіцкі "Дзеяслоў" №99: вершы Бабкова, аповесць Рублеўскай, мемуары Бандарэнкі

Выйшаў з друку новы нумар незалежнага літаратурна-мастацкага часопіса "Дзеяслоў", які неўзабаве з'явіцца ў кніжных крамах і паштовых скрынях падпісчыкаў. 


Змест № 99:


ПАЭЗІЯ

Ігар Бабкоў.

Вершы Францішка.                           

Ігар Сідарук.

Я думаў, ты верасень чысты… Вершы.

Віктар Слінка.

Болей – ніякіх сцен. Вершы.             

Тадора Шпілька.

Хачу стаць словам для цябе... Вершы.     

Вадзім Корань.

Existenz. Трыпціх.                             

 

ПРОЗА

Людміла Рублеўская.

Пад залатымі трубамі.

Кінааповесць-фантасмагорыя па матывах гістарычных хронік.

Леанід Дранько-Майсюк.

У Вільні і больш нідзе. (Працяг).       

Мікола Гіль.

Апошнія. Аповед-згадка пра адну сустрэчу.   

Алесь Гізун.

Дзень апошняга яблыка. Апавяданне.        

Паліна Качаткова.

Да вялікай вады. Апавяданне.           

 

ДЭБЮТ

Аляксандра Хамянок.

Ліст у будучыню. Зацемка.               

 

ПЕРАКЛАДЫ

Уладзімір Маякоўскі.

Флейта-пазваночнік. Вершы, фрагменты паэм. Пераклад Андрэя Хадановіча.         

Станіслаў Ежы Лец.

З непрычасаных думак.

Пераклад Міхася Мірановіча. (Працяг).

 

ДЫСКУСІЯ

Беларуская літаратурная крытыка: чаму гэта (не) працуе?.. Круглы стол.  

 

ЗГАДКІ

Зінаіда Бандарэнка.

Эпоха Бураўкіна. Старонкі з кнігі

«Мой шлях да Беларусі». Літаратурны запіс Аляксандра Тамковіча.

Кастусь Цвірка.

Мой дзве тысяча шаснаццаты. (Заканчэнне).  

Валянцін Акудовіч.

Інтэлектуалы і Плошча. З новай кнігі «Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым. (Хронікі беларускага інтэлектуала)». (Працяг).

 

ВЫТОКІ

Эма Яленская.

Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце.(Заканчэнне).

Пераклад Уладзіміра Васілевіча.        

 

ЭСЭ

Ірына Бароўская.

У сузор’і Трыяды. Водгулле песеннай лірыкі.

 

МАСТАЦТВА

Уладзімір Сіўчыкаў.

Касмічны і зямны. Штрыхі да творчага партрэта Івана Міско.          

 

КНІГАПІС

Леанід Галубовіч.

Узвысіцца над рэчаісным.

Рэцэнзія на кнігу Уладзімера Арлова «Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань».       

 

ДЗЕЯПІС

Новыя выданні на кніжных паліцах «Дзеяслова».       



Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"