«Крылы» Анатоля Брусевіча


У гарадзенскага паэта, літаратуразнаўцы і выкладчыка Анатоля Брусевіча выйшаў новы паэтычны зборнік пад назваю «Крылы. Вершы, паэмы». 

Гэта чацвёрты паэтычны зборнік Анатоля, на 208 старонках паэтам сабраныя творы розных гадоў, якія аўтар падзяліў на чатыры раздзелы: «Верныя вершы», «Пад сцягам Мадагаскара», «Сумная вакханалія», «Ты — як зямляк». У першым раздзеле прадстаўлены творы агульнафіласофскага зместу. Другі раздзел аўтар прысвяціў Радзіме, Айчыне, Бацькаўшчыне: «малой» і «вялікай», «далёкай» і «блізкай», «сваёй» і «чужой». Творы дыянісійскага характару змешчаны ў трэцім раздзеле, а інтымная лірыка складае чацвёрты раздзел. Гэтыя чатыры раздзелы ўвасабляюць сабою чатыры сценкі дома, а своеасаблівым дахам, які аб’яднаў творы разам, з’яўляецца паэма «Крылы», якая і дала назву зборніку. 

Кніга выйшла ў гродзенскі выдавецтве «ЮрСаПрынт». Набыць зборнік у Мінску можна ў кнігарнях «Акадэмічная кніга» па вул. праспект Незалежнасці, 72 і вул. Багдановіча, 46. У Гродне ў кнігарні «Раніца» па вул. Маставая, 33 і ў кнігарні «Праметэй» па вул. Савецкая, 10.



Будзьма беларусамі!