Навіны

Сёння, 24 чэрвеня, спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, класіка беларускай літаратуры. Тлумачым, хто гэта такі, чаму ўзяў такі псеўданім і як склалася яго жыццё ў жахлівыя сталінскія часы.

Перш за ўсё патлумачым, адкуль з’явіўся такі псеўданім. Сапраўднае імя пісьменніка — Мікалай Раманоўскі. У 1923 годзе ён стаў друкавацца ў газеце «Савецкая Беларусь» (не блытаць з «Советской Белоруссией»), дзе ўпершыню падпісаўся псеўданімам, пад якім вядомы сёння. «Чорны» было вулічнай мянушкай яго дзеда. А вось адкуль узяўся «Кузьма», не ведаюць нават сваякі.

Мікалай Раманоўскі нарадзіўся ў 1900 годзе ў маёнтку Боркі Капыльскага раёна, дзе яго бацькі, простыя сяляне, працавалі на пана Эдварда Вайніловіча. Мама будучага пісьменніка вельмі хацела даць хлопчыку адукацыю. Казала мужу: «Няўжо мы з табой нашага Коленьку не адправім у школу? Я буду дзень і ноч сядзець за станком, толькі каб сын вучыўся».

Але ў Борках школы не было, таму Раманоўскія вярнуліся да сябе на малую радзіму — у вёску Цімкавічы таго ж Капыльскага раёна, дзе прайшло яго дзяцінства.

Кузьма Чорны. 1925 год. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Кузьма Чорны. 1925 год. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

— Для мяне мова Чорнага — гэта ўзор, па-першае, чысціні мовы, па-другое — цэласнасці, — казаў унук пісьменніка Мікалай Раманоўскі ў інтэрв'ю Галіне Шаблінскай (укладальніца ўнікальнай кнігі «Кузьма Чорны. Чалавек — гэта цэлы свет», дзе сабраныя ўсе асноўныя матэрыялы пра творчасць пісьменніка). — У нас жа ўсіх, сённяшніх, мова ў нейкім сэнсе сінтэтычная. Штосьці бяром з кніжак, штосьці, хто ў маленстве жыў у вёсцы, — з вясковай гаворкі, штосьці праз аналогію з суседніх моў. А ў Чорнага мова абсалютна цэласная. Ён узяў штодзённую цімкаўскую гаворку, на якой вёска між сабой гаварыла, і ў яго руках яна сама аказалася творам мастацтва.

Творчыя здольнасці праявіліся ў яго рана: у дзяцінстве Мікалай разам з маці спяваў у хоры Скіпіёўскай царквы (пазней навучыўся іграць на фізгармоні і піяніна). На вакацыях чытаў са сцэны свае фельетоны. У Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі ўдзельнічаў у драматычным гуртку і выходзіў на сцэну ў ролі Пустарэвіча ў купалаўскай «Паўлінцы».

Чорны адслужыў два гады ў Чырвонай арміі, пасля чаго ў 1922-м пераехаў у Мінск і паступіў на літаратурнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ і ўвайшоў у літаратурную суполку «Маладняк». У тыя гады яе прадстаўнікі часта падарожнічалі па краіне і выступалі перад чытачамі. Адна з такіх вандровак змяніла асабістае жыццё Чорнага.

У верасні 1925 года ён разам з пісьменнікам Язэпам Пушчам прыехаў у Слуцк. На сустрэчу з імі прыйшлі дзве сяброўкі. Успыхнулі ўзаемныя пачуцці.

Але адносіны дзвюх пар склаліся па-рознаму. Дзяўчына па імені Станіслава стала вернай жонкай пісьменніка Язэпа Пушчы.

Яе сяброўка Зінаіда Кобрык, дачка начальніка слуцкай тэлефоннай станцыі, была маладзейшай за Чорнага на шэсць гадоў і пісала вершы пад псеўданімам Іда Чырвань. Яна ўзяла шлюб з пісьменнікам. Але іх сямейнае жыццё не склалася.


Кузьма Чорный с первой женой Идой, сестрами и братом. Фото: Архив-музей литературы и искусства
Кузьма Чорны з першай жонкай Ідай, сёстрамі і братам. Фота: Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Тая ж Станіслава згадвала, што «цяпер Іду было не пазнаць. Кузьма купіў ёй усё, што трэба было для зімы: добрае паліто, капялюш, чаравікі, сукенкі. Пад канец рабочага дня Іда брала рамізніка і ехала да Кузьмы на працу, яны ішлі абедаць у рэстаран. Іда стала дрэнна сябе паводзіць. Завяла непрыгожыя знаёмствы. Кузьма пра гэта даведаўся і хацеў павесіцца, яго ледзьве ўратавалі».

З дэпрэсіі пісьменніка выцягнулі сябры: новы 1926 год ён сустракаў у Маскве ў кампаніі паэта Уладзіміра Дубоўкі. Чорны не хацеў больш кантактаваць з жонкай. Тады той жа Дубоўка і Пушча пайшлі на кватэру Чорнага, далі Зінаідзе грошай і сказалі, што іх сябар тут болей не з’явіцца. У выніку ў пачатку 1927-га дзяўчына вярнулася да бацькоў. Як склалася яе далейшае жыццё? Іда яшчэ двойчы брала шлюб. Памерла ў 1941-м на курорце Мінеральныя воды: у яе было слабое сэрца.

Свае асабістае шчасце хутка знайшоў і Кузьма Чорны: у тым жа годзе ён пазнаёміўся з Рэвекай Свераноўскай, якая працавала сакратаром-машыністкай у газеце «Звязда». Раман хутка завяршыўся вяселлем. У 1928-м у маладых нарадзілася дачка. Сваякі хацелі яе назваць Ірынай. Але бацька зрабіў па-свойму і запісаў Рагнедай.

— Адзін журналіст неяк стаў пытацца ў мяне пра сястру. Таму што былі подпісы «з дачкой Ірынай» і «з дачкой Рагнедай». І ён палічыў, што нас дзве, — расказвала ў адным з інтэрв'ю дачка пісьменніка.

Кузьма Чорный и Ревека Сверановская. Фото: miram.livejournal.com
Кузьма Чорны і Рэвека Свераноўская. Фота: miram.livejournal.com

Усё было ўдала і ў творчай сферы. У 1926-м у Беларусі было створана літаратурнае аб’яднанне «Узвышша», куды ўвайшлі лепшыя беларускія пісьменнікі таго часу. Чорны стаў яго кіраўніком, намеснікам — драматург Кандрат Крапіва, сакратаром — крытык Адам Бабарэка. Сярод іншых сяброў аб’яднання былі згаданы вышэй Дубоўка — неафіцыйны лідар «Узвышша», і Змітрок Бядуля (менавіта яго рэшткі сёлета прывезлі ў Мінск для перапахавання).


«У яжоўскай турме мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве»

Але росквіт «Узвышша» быў нядоўгі. У СССР пачалася барацьба з нацдэмамі (нацыянал-дэмакратамі), і ў іх лік запісалі лепшых беларускіх літаратараў. Летам 1930-га былі арыштаваныя Дубоўка, Бабарэка, Пушча. Але іншыя сябры па аб’яднанні засталіся на волі і - тут з песні слоў не выкінеш — выступілі з публічным асуджэннем нядаўніх сяброў.

— Патрабуем жорсткай кары агентам міжнароднай буржуазіі ў Савецкай Беларусі - беларускім контррэвалюцыйным нацыянал-дэмакратам! <…> [Беларускі нацыянал-дэмакратызм] пранік і ў беларускае згуртаванне «Узвышша». У асобе яго былых лідараў - Бабарэкі, Пушчы і Дубоўкі - ды іх малодшых пабрацімаў ён стараўся пашырыць свой уплыў на ўсё згуртаванне <…>.

Редколлегия журнала «Узвышша». Сидят (слева направо): Кузьма Чорный, Владимир Дубовка, Кондрат Крапива. Стоят: Адам Бабареко, Иосиф Пуща. Минск, 1927 год. Фото: Белорусский государственный архив-музей литературы и искусства
Рэдкалегія часопіса «Узвышша». Сядзяць (злева направа): Кузьма Чорны, Уладзімір Дубоўка, Кандрат Крапіва. Стаяць: Адам Бабарэка, Язэп Пушча. Мінск, 1927 год. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Такі ліст падпісалі дзевяць пісьменнікаў, сярод іх Кузьма Чорны, Кандрат Крапіва, Змітрок Бядуля і Пятро Глебка.

«Узвышша» праіснавала яшчэ год, да снежня 1931-га, і спыніла існаванне.

У 1930-я гады жыццё Чорнага нібыта наладзілася. Ён пабудаваў кватэру ў доме «Асветнік-камунар», які знаходзіўся на вуліцы Свярдлоўскай (цяпер Свярдлова). Чатырохпавярховы будынак быў узведзены ў стылі канструктывізму, тыповым для той эпохі. У доме было сем уваходаў і па дзве трохпакаёвыя кватэры на паверсе.

На фото 1935 года дом «Просветитель-коммунар» виден на горизонте за стадионом «Динамо». Снимок из частной коллекции Павла Ростовцева.
На фота 1935 года дом «Асветнік-камунар» бачны на гарызонце за стадыёнам «Дынама». Здымак з прыватнай калекцыі Паўла Растоўцава

— Калі ні зойдзеш, абавязкова бачыш Кузьму Чорнага за сталом. Ён не губляў дарма часу, працаваў адначасова над некалькімі творамі, на стале ў яго ляжалі некалькі разгорнутых вялікіх сшыткаў. Пасядзіць колькі гадзін над адным, устане, паходзіць з кута ў кут па пакоі, а потым зноў ідзе да стала і бярэ ўжо ў рукі другі сшытак, — згадваў пісьменнік Павел Кавалёў.

Але пачынаўся новы віток рэпрэсій. У 1937-м Кузьма Чорны быў арыштаваны. Восем месяцаў ён сядзеў у Мінскай турме, з іх шэсць — у камеры-адзіночцы. Пасля вызвалення пісьменнік напісаў пра здзекі з сябе ў дзённіку, які немагчыма чытаць без жаху:

— У яжоўскай турме (ад імя Мікалая Яжова, кіраўніка НКУС. — Заўвага TUT.BY) мяне саджалі на кол, білі вялікім жалезным ключом па галаве і палівалі збітае месца халоднай вадой, паднімалі і кідалі на рэйку, білі паленам па голым жываце, устаўлялі ў вушы папяровыя трубкі і раўлі ў іх на ўсё горла, уганялі ў камеру з пацукамі…

Бацька пісьменніка не перажыў навіну пра арышт сына. Даведаўшыся пра тое на кірмашы, прыйшоў усхваляваны дадому, паспеў звязаць венік, пасля лёг спаць і не прачнуўся.

Але пісьменніку пашанцавала. За яго заступіўся кіраўнік БССР Панцеляймон Панамарэнка, і ў чэрвені 1939-га творца выйшаў на свабоду.


«Калі яны выносілі на насілках друз, рухнула яшчэ адна сцяна і засыпала і тых, хто адкопваў першых ахвяр бамбёжкі»

Кузьма Чорны і Адам Бабарэка. Ліпень 1925 г. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва
Кузьма Чорны і Адам Бабарэка. Ліпень 1925 г. Фота: Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

Чорны адразу ўзяўся за працу і за два гады напісаў тры новыя раманы і літаратуразнаўчае даследаванне пра паэму Якуба Коласа «Новая Зямля». Але пачалася вайна, і гэтыя тэксты згарэлі ў першыя яе дні.

 — У маіх вачах Чорны пасля 1938-га і да самай смерці ўсё больш робіцца падобны на Дастаеўскага — у яго найлепшых праявах, — разважае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч. —  Чорнага называюць пачынальнікам беларускага рамана — але гэта не зусім дакладна: здаецца, ён пачынальнік менавіта «дастаеўскага» беларускага рамана, самадастатковага і даставучага да самага донца.

«Пошукі будучыні», напісаныя ім перад смерцю, тут больш чым паказальныя. Кудысьці знікаюць упэўненасць (і маладая самаўпэўненасць), на месца якіх прыходзіць жах; дый у кожнага рамана Чорнага цяпер быццам бы трасуцца рукі. Ён піша таропка і часта неахайна, не зважаючы на паўторы, намагаючыся запісаць усё, усё, пакуль не спынілі; кожны радок выліваецца з яго, як сляза, — і гэта ціхі плач на мяжы з паталогіяй, бо чым часцей чалавек плача, тым радзей гэта кранае. Як і Фёдар Міхайлавіч, Чорны мацней, чым калі, прасякаецца любоўю да слабых, занядбаных і кінутых, і гэтая любоў замяняе яму ўсё — такіх людзей баяцца дзеці і кусаюць сабакі.

«Я ў маленстве бачыў, як птушка далася аб тэлеграфны дрот і, скаваная ранамі ў нагах і крыллях, канчалася на зямлі пад дротам. У яе вачах маглі змясціцца смутак і скруха ўсяго свету».

Чорны набыў гэтую важную здольнасць, без якой мастацтва рамана немагчымае — бачыць вялікае ў малым, у найдрабнейшым — у воку птушкі, у дзічцы, у гузіку, у парушынцы. Відаць, усведамленне гэтага свайго дару не прынесла яму нічога, апрача болю. Ён, пралетарскі нібыта, а насамрэч сялянскі пісьменнік, усё часцей згадвае Бога. У позніх раманах Чорнага таксама ўсё круціцца вакол зямлі - яе прыцягненне неадольнае, як праклён: як аўтар ні падскоквае, увесь час апускаецца на тое самае месца. Але падскоквае ён усё вышэй і бачыць усё больш. Вось ужо і суседнія землі ўбачыў: на імгненне, але гэтага імгнення хапіла, каб тое-сёе зразумець, зафіксаваць у замучанай памяці і занатаваць — пад акампанімент блізкай вайны.

— 24 чэрвеня Мінск пачалі бамбіць, — згадвала Рагнеда Раманоўская, дачка пісьменніка. — Дарослыя з нашага дома спачатку ўладкавалі дзяцей у акопчыках, а потым ужо і самі хаваліся. Адна з першых бомб трапіла ў наш дом і разбурыла першы пад’езд. Пад развалінамі засталіся людзі. Дарослыя пачалі іх ратаваць, разбіраць завалы. Калі тата з нейкім дзядзькам выносілі на насілках друз, рухнула яшчэ адна сцяна і засыпала і тых, хто адкопваў першых ахвяр бамбёжкі.

У 1941-м пісьменнік пайшоў у армію. Але неўзабаве яго адтуль адклікалі: Чорны ўдзельнічаў у выданні газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», пазней змог эвакуіравацца. Ён пераважна жыў у Маскве. Яго сям’я таксама змагла выехаць на усход. Каб зарабіць грошы, быў вымушаны займацца публіцыстыкай.

— Я, як чорнарабочы, пісаў і пішу бесперапынна публіцыстычныя тэксты без подпісу, яны друкуюцца, устаўляюцца ў тэксты рэзалюцый… А я хаджу спрацаваны, хворы і жыву ў катуху, — скардзіўся Чорны Панамарэнку.

Фото: t.me/minsk_new
Графіці з партрэтам пісьменніка на фасадзе жылога дома на вуліцы Кузьмы Чорнага, 31. Фота: t.me/minsk_new


Пісьменнік перанёс інсульт, стаў страчваць зрок. Як расказвала Людміла Ніжэвіч, дырэктар музея Кузьмы Чорнага ў Цімкавічах, ён браў аркуш паперы, клаў трафарэт і, намацваючы пальцамі літары, працягваў пісаць. Так ён стварыў раман «Пошукі будучыні».

— Менавіта ў рамане «Пошукі будучыні» Чорны дасягнуў сваёй мары: расказаў пра шляхі беларуса ў вялікай гісторыі, — расказвала TUT.BY доктар філалагічных навук Людміла Сінькова. — Мне цікавая оптыка Чорнага. У «Пошуках будучыні» глабальныя падзеі першай паловы ХХ стагоддзя ён разглядае ў той меры, у якой яны тычацца беларусаў. Мы прызвычаіліся разглядаць тую ці іншую вайну ў маштабе міждзяржаўных сутычак. Чорны ж глядзіць па-іншаму: маўляў, вось беларусы, і мне цікава, што адбывалася менавіта з імі на фоне сусветных катаклізмаў.

Таксама пісьменнік працаваў над раманамі «Вялікі дзень» (1941−1944) і «Млечны Шлях» (1944).


«У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве. Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты»

Калі сям’я Кузьмы Чорнага ў 1944-м вярнулася ў Мінск, то ўбачыла на месцы дома толькі руіны. Два месяцы ён жыў у прахадным пакоі Саюза пісьменнікаў, потым далі невялікі пакой.

22 лістапада 1944 года Кузьма Чорны памёр ад другога інсульта. Яго жонка перажыла яго на чатыры дзесяцігоддзі і памерла ў 1987-м

У дзень смерці пісьменнік пакінуў запіс у сваім дзённіку. Працытуем яго цалкам.

— Бадай што ўжо месяц, як у «кватэры», дадзенай мне Саўнаркомам. Але ж якраз як тая камера ў турме, дзе я сядзеў у 1938 годзе. Можна сказаць, што я ўжо дайшоў да апошняй мяжы. Бруд, цемень — вокны глядзяць у чорны трохкутнік з высозных муроў. Пісаць няма як і жыць няма як. А тут жа, па адным карыдоры, рамантуюць кватэру Рыжыкаву. Там светла і добра. Там Рыжыкаву можна будзе круціць патэфон і гуляць у «пульку».

У нас няма ўласнага жыцця, мы ўсё аддаём дзяржаве. Мы аддалі дзяржаве свае душы і таленты, але мы не Рыжыкавы. Я жыву як апошняе пакідзішча. І не таму, што мне хто зла хоча, а таму, што ў нас не еўрапейская дзяржава, дзе інтэлектуальныя асаблівасці чалавека робяць яго жыццё арганізаваным. А ў нас азіятчына. Падхалімства, хабарніцтва, чыноўніцтва, паклёпніцтва — за апошнія гады паднялося на вялікую вышыню.

Фото: probelarus.by
Фото: probelarus.by


Колькі нашай інтэлігенцыі без дай прычыны гніе ў турмах і на высылцы! У мяне ўжо няма 70% здароўя. Я гіну і не магу выкарыстаць як бы трэба было свой талент. Сілы мае трацяцца і марнуюцца без карысці. Доўгія гады мяне мучыла ГПУ-НКВД. А цяпер замест таго, каб рабіць тое, што мне трэба рабіць, я палю ў печы, цягаю ваду, змываю гаўно ў прыбіральні, краду дровы, дастаю з дошчак цвікі, мыю сваю парваную і вываленую адзежу. Тут вайна не да канца вінавата. Тут многа ад хамства.

Апарат НКГБ і тысячы чыноўнікаў займаюць увесь горад — яны ўмеюць і любяць рваць адзін аднаго і ўсіх за горла, а я гэтага не ўмею рабіць, дык не магу нават дастаць хоць тоненькі праменьчык дзённага святла ў акно і мучуся ў пограбе.

Божа, напішы за мяне мае раманы, хіба так маліцца, ці што?

Дзяніс Марціновіч, TUT.BY
[TypeError] 
count(): Argument #1 ($value) must be of type Countable|array, bool given (0)
/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/bitrix/news.detail/.default/template.php:50
#0: include
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#1: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#2: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#3: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#4: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news.detail/component.php:515
#5: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#6: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#7: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#8: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/templates/ibwm/components/bitrix/news/news/detail.php:16
#9: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:790
#10: CBitrixComponentTemplate->__IncludePHPTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component_template.php:885
#11: CBitrixComponentTemplate->IncludeTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:784
#12: CBitrixComponent->showComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:724
#13: CBitrixComponent->includeComponentTemplate
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/components/bitrix/news/component.php:336
#14: include(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:615
#15: CBitrixComponent->__includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/component.php:692
#16: CBitrixComponent->includeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/classes/general/main.php:1195
#17: CAllMain->IncludeComponent
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/news/index.php:107
#18: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/modules/main/include/urlrewrite.php:184
#19: include_once(string)
	/mnt/extra_volume/ibwm/www/bitrix/urlrewrite.php:2
----------