Кветкі для Васіля Быкава

У дзень народзінаў Васіля Быкава літаратары і грамадскія дзеячы традыцыйна сабраліся на Усходніх могілках, каб ушанаваць памяць Васіля Быкава.

Пакласці кветкі Васілю Уладзіміравічу прыйшлі кіраўніцтва і супрацоўнікі Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, Сюзанна Паўкштэла, Ціхан Чарнякевіч, кіраўніцтва МГА ЗБС "Бацькаўшчына" Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Вольга Гулева, Наталля Адамовіч.


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"