Найлепшы франкамоўны раман гэтага года

Жан-Поль Дзюбуа. Фота: litakcent.com
4 лістапада Ганкураўская акадэмія абвесціла лаўрэата прэміі 2019 года – самай прэстыжнай літаратурнай адзнакі ў франкамоўным свеце. Ім стаў Жан-Поль Дзюбуа з кнігай «Не ўсе мужчыны насяляюць свет аднолькавым спосабам» (Жан-Поль Дзюбуа, «Tous les hommes n'habitent pas le monde de la même façon»). Крытыкі называюць яго кнігу шакуючым і настальгічным раманам пра страчанае шчасце. Пераможцу традыцыйна аб'явілі ў парыжскай рэстарацыі Druant.

За прэмію змагаліся чатыры кнігі, якія былі абвешчаныя 27 кастрычніка:

«Частка сына», Жан-Люк Коаталем (Jean-Luc Coatalem, «La part du fils»), выд. «Фонд»
«Не ўсе мужчыны насяляюць свет аднолькавым спосабам», Жан-Поль Дзюбуа (Jean-Paul Dubois, «Tous les hommes n’habitent pas le monde de la même façon»), выд «L'Olivier»
«Смага», Амелі Натомб (Amélie Nothomb, «Soif»), выд. «Альбін Мішэль»
«За межамі свету», Аліўе Ролін (Olivier Rolin «Extérieur monde»), выд. «Gallimard»

ЛітАкцент